Музейны “Кірмаш праектаў” адбудзецца 15 мая ў Мінску. 21.by

Музейны “Кірмаш праектаў” адбудзецца 15 мая ў Мінску

07.05.2014 18:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма!” арганізуе ў Мінску “Кірмаш праектаў”, прысвечаны музеям.




“Кірмаш” адбудзецца 15 мая і будзе прысвечаны новым, актуальным спосабам пашырэння аўдыторыі музеяў, сучасным мадэлям працы з наведнікамі. Асаблівую цікавасць уяўляюць праекты, якія не толькі стымулююць навуковую і выхаваўчую дзейнасць музея, але і ўлічваюць патрэбы сённяшняга беларускага грамадства.

Да ўдзелу ў “Кірмашы” запрашаюцца праекты, якія прапануюць новыя падыходы да супрацы музеяў і грамадства; праекты, што разбураюць стэрэатыпы пра “закансерваваны нецікавы музей”.

Тэматычныя кірункі прэзентацый/праектаў:

- развiццё лакальных супольнасцяў праз музей (клубы, аб'яднаннi навакольных жыхароў, таварыствы сяброў музея);
- правядзенне музейных pop-up праектаў (кароткачасовых мерапрыемстваў, падчас якіх месцічы прыносяць у музей уласныя тэматычныя "экспанаты" i самі ж расказваюць гісторыі гэтых рэчаў);
- стварэнне і раскрутка віртуальных музейных пляцовак праз сацыяльныя сеткі, сацыяльныя праекты ў сеціве;
- iнавацыйныя праекты, накіраваныя на фармаванне грамадскай думкі вакол гістарычнай спадчыны;
- музей па-за сценамi музея (выязныя праекты, накiраваныя на актуалiзацыю ў горадзе музейнай дзейнасцi);
- ідэі па прасоўванні дзейнасці музеяў або іх асобных мерапрыемстваў.

Да ўдзелу запрашаюцца як прафесіяналы, так і ўсе неабыякавыя аматары беларускіх музеяў!

Экспертамі выступяць аўтарытэтныя адмыслоўцы ў музейнай справе.

Каб прадставіць свой праект, неабходна да 11 мая ўключна даслаць на электронную скрыню kirmash.praektau@gmail.com прэзентацыю, (зробленую ў PowerPoint, Keynote або на сервісе prezi.com) па плане:

- назва прэзентацыі;
- сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
- мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
- фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

Больш падрабязна пра падрыхтоўку прэзентацыі – тут.

Музейны “Кірмаш” пройдзе ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, к.6, праход праз вул. Броўкі, дальні пад’езд, 2 паверх). Пачатак: 19:00.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма!” арганізуе ў Мінску “Кірмаш праектаў”, прысвечаны музеям.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика