«Млечны Шлях» Кузьмы Чорнага. 21.by

«Млечны Шлях» Кузьмы Чорнага

10.05.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

9 і 10 мая ў праекце «Тэатр Беларускага радыё» — радыёспектакль у дзвюх частках «Млечны Шлях» паводле аднайменнага рамана класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.

Між іншым, у фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей і пастановак паводле мастацкіх твораў пра вайну. І ў гэтым «ваенным летапісе» можна знайсці імёны многіх знакамітых пісьменнікаў: Мележа і Быкава, Шамякіна і Адамовіча, Губарэвіча і Чыгрынава, Стральцова і Дударава ды іншых.

Кузьма Чорны задуму свайго рамана «Млечны Шлях» сфармуляваў як «беларускі чалавек сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у часе Айчыннай вайны». Пісьменнік скончыў гэты твор незадоўга да сваёй смерці, у год вызвалення Беларусі. Праз сем дзесяцігоддзяў упершыню паводле рамана здзейснена радыёпастаноўка.

Гэта філасофскае прачытанне ваеннай тэмы як агульнага зла для ўсіх народаў Еўропы. Гэта роздум пра лёс чалавецтва і лёс цывілізацыі, якія цалкам залежаць ад людзей. А Млечны Шлях — сімвал вечнасці і чысціні, што аб’ядноўвае не толькі персанажаў твора, але і ўсе пакаленні, якія калі-небудзь жылі на Зямлі, з намі, сучаснікамі.

Ролі выконваюць: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў, Арнольд Памазан, Марыя Захарэвіч, Мікалай Кірычэнка і інш.

Вера ГНІЛАЗУБ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 і 10 мая ў праекце «Тэатр Беларускага радыё» — радыёспектакль у дзвюх частках «Млечны Шлях» паводле аднайменнага рамана класіка беларускай літаратуры Кузьмы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика