Край раскрытых душ. 21.by

Край раскрытых душ

13.05.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння прапануем вашай увазе ўрывак з верша вядомага беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Караткевіча. Нельга сказаць, што гэты твор зусім невядомы шырокаму колу чытачоў. Хутчэй, наадварот. Тым не менш прачытайце яго яшчэ раз, адчуйце смак і асалоду роднай мовы і разам з паэтам ганарыцеся, што жывяце на гэтай зямлі, зусім побач з самім Богам.

«На Беларусі Бог жыве» —

Так кажа мой просты народ.

Тую праўду сцвярджае раса ў траве

І адвечны зор карагод.

Тую праўду сцвярджае

Упартасць хваль,

І продкаў запавет,

І мовы залатая сталь,

І нашых дум сусвет.

Тую праўду сцвярджае

Усё зноў і зноў

Усім лёсам, —

Няхай спакваля, —

У хмарах дубоў,

У вясёлках агнёў

Купальская наша зямля.

І няхай давядзе мне

Іншая кроў,

Што брашу,

Як сабачы сын, —

А няма нідзе

Вярнейшых сяброў

І прыгажэйшых жанчын.

Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,

Гэты край —

Твой дом і сабор...

І тая памяць жыве не ў царкве,

А ў кожнай жыве галаве:

«На Беларусі Бог жыве...» —

І хай сабе жыве.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапануем вашай увазе ўрывак з верша Уладзіміра Караткевіча
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика