На "Ноч музеяў" у Мядзеле будуць частаваць нацыянальнымі стравамі
15.05.2014
—
Новости Культуры
|
Фота з сайта belarus.by Мерапрыемства ў межах акцыі "Ноч музеяў" у Мядзельскім музеі народнай славы пройдзе ў пятніцу, 16 мая.Называецца яно “Ноч музеяў – 2014. У азёрным краі, на адной зямлі…” Наведвальнікі пабачаць тэматычныя выставы. Некаторыя з іх прадстаўлены пасольствамі розных краін у Беларусі. У музеі пазнаёмяць з традыцыямі розных нацыянальнасцяў. Адбудуцца дэгустацыя нацыянальных страў, конкурсы, гульні, танцы. Для дарослых білет каштуе 25 тысяч рублёў, для дзяцей – 10 тысяч. А каб наведаць мерапрыемства бясплатна, трэба прыйсці ў нацыянальных строях. Прычым, не толькі беларускіх, а і рускіх, яўрэйскіх ды іншых. Пачатак свята – у 20 гадзін.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства ў межах акцыі "Ноч музеяў" у Мядзельскім музеі народнай славы пройдзе ў пятніцу, 16 мая. |
|