Тэатр “Ч” адзначае дзень народзінаў!. 21.by

Тэатр “Ч” адзначае дзень народзінаў!

16.05.2014 11:30 — Новости Культуры | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

Год таму на чале з гарачым аматарам сцэнічнага мастацтва Андрэем Чорным на свет з’явілася незалежная тэатральная кампанія “Тэатр Ч”. Чатырнаццаць паказаў аднаго з найлепшых спектакляў 2013 г. “ДЗЯДЫ”, перамога на I Міжнародным тэатральным фестывалі Vasara, гастролі ў Польшчы, Літве, Украіне, а самае галоўнае – прызнанне гледачоў. Вось так выглядае творчы багаж прыватнага беларускага тэатра за дванаццаць месяцаў існавання. А 19 мая ў ПК Прафсаюзаў ужо пройдзе 15-ы юбілейны спектакль “Дзяды”.

 

Адкрыццё новага тэатра ў Беларусі заўсёды з’яўляецца вельмі значнай падзеяй, асабліва калі сваё жыццё каманда пачынае з увасаблення на сцэне такого складанага твора нашага земляка і класіка сусветнай літаратуры, як Адам Міцкевіч.

 

“Дзяды” – гэта велізарны твор у вершах на беларускай мове, які запатрабаваў каласальнай працы. Пераклад з польскай мовы ажыццяўляў Серж Мінскевіч, інсцэніроўшчыкам стаў Максім Клімковіч. Пастановачную брыгаду паклікалі з Літвы. У яе склад увайшлі рэжысёр Рамунэ Кудзманайтэ, мастак-пастаноўшчык Марыус Яцовскіс, мастак па касцюмах Надзея Гульцяева і зорны кампазітар Фаустас Латэнас. Акрамя рэжысёрскага рашэння, на іх ляжала ўся праца па візуальным афармленні спектакля. Ролі выконваюць лепшыя беларускія акцёры, якія здольныя захапіцца цяжкім матэрыялам.

 

Прэм'ера адбылася яшчэ летам 2013 года, у той жа час на фестывалі ў Літве выканаўца адной з галоўных роляў Раман Падаляка быў прызнаны лепшым акцёрам. А восенню, у дні, калі адзначаецца свята памінання продкаў, спектакль паказвалі ў велізарным памяшканні пры поўных аншлагах. У “Дзядах” сінтэзаваны розныя жанравыя элементы, рэальнасць, фантастыка, казачнасць і містыка.

 

“Дзяды” напоўнены алегорыямі і метафарамі, якія выразна нашэптваюць падтэкст і сэнсы, дазваляюць зразумець тое, што немагчыма выказаць словамі. Кожная дэталь на сцэне, кожны рух і рэпліка нясе ў сабе заклік да чысціні душы, намераў і ўчынкаў, да любві і свабоды выбару, да пытанняў ўнутранага ачышчэння і асабістай адказнасці. Усё гэта выклікае ў публікі і крытыкаў добрыя водгукі і моцныя ўражанні ад спектакля.

 

Як і было заяўлена ў мінулым годзе, ствральнік вялікай імправізацыі паводле Адама Міцкевіча не збіраецца спыняцца на адной пастаноўцы. Незалежная тэатральная кампанія будзе працягваць ставіць нялёгкія спектаклі, над якімі трэба падумаць. Так, Тэатр “Ч” пачаў падрыхтоўку да новага спектакля «Смутак Сатаны» паводле містычнага рамана англійскай пісьменніцы Марыі Карэлі.

 

Для стварэння пастаноўкі зноў збярэцца выбітная творчая каманда, якую ўзначаліць лаўрэат шматлікіх міжнародных узнагарод рэжысёр Рамунэ Кудзманайтэ (Літва). Музыку, у сваю чаргу, спецыяльна для спектакля напіша Фаўстас Лаценас, а сцэнографам і мастаком па касцюмах стане мастачка Вілма Галяцкайтэ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму на чале з гарачым аматарам сцэнічнага мастацтва Андрэем Чорным на свет з’явілася незалежная тэатральная кампанія “Тэатр Ч”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика