У Мядзеле прэзентавалі кнігу паэта-земляка Рагнеда Малахоўскага
25.05.2014
—
Новости Культуры
|
Рагнед Малахоўскі. Фота з сайта art-s.by У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 15 мая прайшлі дзве сустрэчы з маладым паэтам-земляком Рагнедам Малахоўскім.Падчас іх прэзентавалі яго кнігу “Жыві”. Адну прэзентацыю наладзілі для бібліятэчных работнікаў раёна, другую – для навучэнцаў гімназіі-інтэрната Мядзела. “Жыві” – гэта трэці паэтычных зборнік Рагнеда. У ім сабраны вершы на тэмы кахання, паэта і паэзіі, пра Нарачанскі край, філасофская лірыка. Падчас сустрэч Рагнед Малахоўскі расказаў пра творчыя планы. Апроч вершаў, ён стварае электронную музыку, захапляецца фатаграфіяй. Дамовіліся правесці ў Мядзеле яго фотавыставу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 15 мая прайшлі дзве сустрэчы з маладым паэтам-земляком Рагнедам Малахоўскім. |
|