Пайшоў з жыцця Генадзь Бураўкін. 21.by

Пайшоў з жыцця Генадзь Бураўкін

30.05.2014 09:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Раніцай 30 мая памёр паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў, паведамляе «Наша ніва».

Генадзь Бураўкін


Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 верасня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978-1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, але ў 1993 звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994-1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 30 мая памёр паэт Генадзь Бураўкін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика