А дровы адкуль жа? Ды з лесу, вядома...
07.06.2014
—
Новости Культуры
|
Радкі з гэтага твора помняцца і сёння, хаця з першага знаёмства з імі прайшло ўжо шмат часу. Ведае іх і наш чытач, варта толькі нагадаць хоць адзін радок, напрыклад вось гэты: « В лесу раздавался топор дровосека...» А цяпер паслухайце, як гучыць гэты твор Мікалая Някрасава ў перакладзе на беларускую мову, які зрабіў паэт Пётр Макарэвіч: Аднойчы зімой мне адкрыўся пагорак, Калі выйшаў з лесу: быў моцны мароз. І бачу я: тупае конік угору І цягне напоўнены хворастам воз. Трымаецца важна, спакойна і чынна З вяроўкай аброці ў руцэ мужычок У ботах вялікіх, кажусе з аўчыны, Пальчатках вялізных... маленькі жучок. — Здарова, хлапеча! — «Ідзі ты дадому!» — Задужа ты грозны, як я пагляджу! А дровы адкуль жа? — «Ды з лесу, вядома, Сячэ бацька дровы, а я іх важу». (У ляску раздаваўся тапор дрывасека). — Скажы, а вялікая ў бацькі сям’я? «Малечы багата, ды два чалавекі Усяго мужыкоў: толькі бацька ды я...» — Дык вось яно што. А як зваць цябе? — «Уласам». — А колькі ж гадкоў табе? — «Сёмы настаў... Но, мёртвы!» — жучок наш, прыкрыкнуўшы басам, Аброць тузануў і шпарчэй шыбаваў... А цяпер, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў: Абаранак — баранка Стома — усталость Шаткаванне — шинкование Уціск — угнетение Яўкаць — мяукать Першадрукар — первопечатник Бабуля — бабушка Дапамога — помощь. На гэтым сёння ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шаткаванне по-русски будет шинкование, а яўкаць — мяукать
|
|