Блісне сонцам воля
10.06.2014
—
Новости Культуры
|
Гэтую песню вельмі любіў Васіль Быкаў. Яе да гэтага часу ці то залічваюць да народных, ці то пазначаюць у якасці аўтараў Рыгора Пукста і Канстанціна Паплаўскага, апрацоўшчыкаў. Ёсць версія, што музыку да верша Янкі Купалы «Шумныя бярозы» напісаў Уладзімір Тарэўскі. Верагодна, што песня апошняга прыжылася ў народзе, а Пукст, як і пазначана ў даведніках, запісаў яе ў ходзе экспедыцыі на Гомельшчыну, не ведаючы імя сапраўднага аўтара. Трэба адзначыць, што мелодыя даволі складаная, не кожнаму спеваку па сілах. Адметна яна гучыць у выкананні «Песняроў». Паслухайце пры выпадку, і ваша сэрца зашчыміць... Сам верш напісаны напачатку мінулага стагоддзя, друкуецца ў скарачэнні. Шумныя бярозы Пабяліў мароз. Хацеў бы я плакаць, Дый не маю слёз. Хацеў бы я пеці Аб сваёй бядзе, Дый мне сэрца ные, Песенька не йдзе. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла. Хацеў бы, каб воля Гуляла са мной, Каб сонейка грэла, Як грэе вясной. Але, Божа мілы! Долі не відаць, — Кайданы няволі На руках звіняць. Няма вясны, сонца, Светлых дзён няма, — Марозам марозіць Строгая зіма. Эх, пайду я ў поле Долечкі шукаць З востраю касою, Як на сенажаць. Можа, узойдзе доля Ясненькай зарой, Можа, блісне сонцам Воля нада мной! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шумныя бярозы пабяліў мароз. Хацеў бы я плакаць, ды не маю...
|
|