Эксклюзіўная першая серыя фільма "Шляхта. Брутальная гісторыя": нестандартны погляд на эліту беларускіх земляў. 21.by

Эксклюзіўная першая серыя фільма "Шляхта. Брутальная гісторыя": нестандартны погляд на эліту беларускіх земляў

17.06.2014 06:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Белтэлерадыёкампанія прэзентуе новы 5-серыйны праект "Шляхта. Брутальная гісторыя", у якім прадстаўлены нестандартны погляд на эліту беларускіх земляў. Прэм'ера адбудзецца на канале Беларусь 3 з 23 па 27 чэрвеня. А пакуль TUT.BY эксклюзіўна прадстаўляе цалкам першую серыю.


Посмотреть видео (файл 5.4 КБ будет загружен на ваше устройство)

Тэрмін "шляхта", на жаль, і сёння часта памылкова перакладаюць як "дваранства", бо цэлае пакаленне вырасла на падручніках, дзе наша гісторыя была цесна пераплеценая з рускай. Але, калі ва ўсходняй суседкі, дваране былі пры двары і падпарадкоўваліся царскім асобам, то беларуская шляхта, наадварот, кіравала і нават уплывала на выбар караля ў часы Рэчы Паспалітай.

Шматлікія роды адносілі сябе да шляхты, але пасля падзелу Рэчы Паспалітай былі гвалтоўна запісаныя ў сялянства. Многія не жадалі ці не мелі дакументаў, каб пацвердзіць свой статус і тым самым перайсці ў рускае дваранства. Дарэчы, менавіта тады пачаліся судовыя працэссы з-за массавай падробкі дакументаў. Пад следства траплялі многія прадстаўнікі органаў улады. Доўгі час да сялян прыпісвалі шляхціца Янку Купалу. Дзесяцігоддзі не маглі даказаць сваё паходжанне Дунін-Марцінкевіч, Адам Міцкевіч. З беларускай шляхты бяруць свае вытокі роды Грыбаедава і Фелікса Дзяржынскага.

Здымкі праекта вяліся як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і ў Санкт-Пецярбургу і Варшаве. Сёння ў гэтых гарадах асела шмат нашчадкаў беларускай эліты. Прадстаўнікі роду Дзіконскіх расказваюць, як ў савецкі час, жывучы ў камуналках, нацярпеліся ад нагавораў суседзяў, якія называлі іх "польскімі панамі". Аўтары праекта даследуюць пытанне, чаму менавіта "польскімі", калі ўсе роды жылі на тэрыторыі ВКЛ, хоць і ў саюзе з Рэччу Паспалітай. Журналісты наведалі адразу некалькі родаў ў Варшаве. Многія з іх ніколі не былі ў Беларусі, але прынялі запрашэнне наведаць малую радзіму.

Род Радзівілаў таксама не абмінулі ўвагай. Старэйшына клана Мацей Радзівіл расказаў шмат кранальных сямейных фактаў, якія не апісаныя ні ў адной кнізе. Праект заснаваны на такіх гісторыях.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымкі праекта вяліся як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і ў Санкт-Пецярбургу і Варшаве.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика