Чым забінтаваць сэрца
17.06.2014
—
Новости Культуры
|
Гэты лірычны твор вядомага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, бясспрэчна, можна аднесці да ліку вершаў пра каханне. Ён кранае душу і, як кажуць, адразу западае ў сэрца. Ты руку сваю забінтавала, маладая… як цябе і клікаць? Маё сэрца рвецца на кавалкі і сціскаецца тугой вялікай. Вусны пацалую шчыра, моцна, прытуліся… Хай гавораць людзі: словы іх, як палыновы воцат, звінавацяць і мяне ў блудзе. Ці ж я буду скардзіцца на крыўду: у душы паэта — чорт зламае карак. Плач душою, а часіны прыйдуць, слёзы завіюцца у каралі… Ты руку сваю забінтавала, чым я раны сэрца забінтую? Яно рвецца, рвецца на кавалкі за сябе, цябе і за другую. А вось як ён гучыць у перакладзе на рускую мову, які зрабіла Вікторыя Салаўёва: Ты свою забинтовала руку, молодая... как тебя и звать-то? Сердце стонет, сердце сжалось в муке, а тоска зовет в твои объятья. Губы поцелую крепко, страстно, ну прижмись... Плевать, что скажут люди: их слова — полынный уксус — ясно, даже мне вину припишут в блуде. Обижаться все равно не стану: ведь поэт в душе — черт ногу сломит, Плачь душою. Времена настанут — слезы серебром печаль омоют. Ты свою забинтовала руку, чем я раны сердца забинтую? Разрывается оно от муки за себя, тебя и за другую. І напрыканцы некалькі слоў звычайных перакладаў: Жамерыны — выжимки, мезга Бобачка — горошинка, катышек Гідліва — брезгливо Нашкодзіць — навредить Лузаць — лущить Загаіць — излечить Калматы — мохнатый Наготка — ноготок (бот.) Паказальнік — указатель На гэтым сёння ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бобачка по-русски будет горошинка, а калматы — мохнатый |
|