Ноч, падобная на дзень
03.07.2014
—
Новости Культуры
|
Вядомы празаік, публіцыст і паэт Ілья Эрэнбург пабываў у першых вызваленых раёнах Беларусі. Яму давялося пабачыць разбураную вайной краіну. Яго ўражанні адлюстраваліся ў вершы пад назвай «В Белоруссию», азнаёміцца з якім мы і прапануем нашым чытачам: Мы молчали. Путь на запад шел Мимо мертвых догоравших сел, И лежала голая земля, Головнями тихо шевеля. Я запомню, как последний дар, Этот сердце леденящий жар, Эту ночь, похожую на день, И средь пепла брошенную тень. Запах гари едок, как беда, Не отвяжется он никогда, Он со мной, как пепел деревень, Как белесая, больная тень, Как огрызок вымершей луны Средь чужой и новой тишины. А вось пераклад гэтага твора на беларускую мову: Мы маўчалі. Вёў на захад шлях Ля пагаслых сёл па вугалях, I, забыўшы дотык мазаля, Галавешкі кратала зямля. Я запомню, як апошні дар, Гэты, што халодзіць сэрца, жар, Гэту ноч, падобную на дзень, I між прыску беспрытульны цень. Гары пах бядою наўздагон — Не адвяжацца ніколі ён, Ён, як прысак вёсак, як лядзень, Як збялелы, як збалелы цень, Як агрызак поўні ў вышыні Між чужой і новай цішыні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стихотворение Ильи Эренбурга «В Белоруссию» — перевод |
|