Зборнік артыкулаў пра мінулае Віцебска шукае мецэната
17.07.2014 18:07
—
Новости Культуры
|
Напрыканцы чэрвеня завершыўся праект
Арганізатары праекта паўгады рэдагавалі тэксты, падбіралі ілюстрацыі, складалі мапу мясцінаў, згаданых у тэкстах. Прыемным матэрыяльным вынікам справы стаўся набор паштовак з ілюстрацыямі (аўтар - Алесь Благій) і спасылкамі на тэксты 13 аўтараў-удзельнікаў праекта. Акрамя паштовак, Па словах Рамана Воранава, каардынатара праекта "Віцебск: папулярнае мінулае", уся асноўная праца ўжо праведзена. "Зборнік сабраў тэксты лепшых даследчыкаў мінулага Віцебска і ваколіц. Гэта супрацоўнікі краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, Вольга Давідоўская, Вера Рогач, архівіст, кандыдат гістарычных навук Канстанцін Карпекін, археолаг і супрацоўнік Акадэміі навук Лявон Калядзінскі, добра вядомыя краязнаўцы Аркадзь Падліпскі, Іна Абрамава, Мікалай Півавар і шмат іншых. Тэксты правераныя, зараз ідзе ўжо другая карэктура. Артыкулы багата праілюстраваныя выяўленчым матэрыялам. Прычым некаторыя дакументы і малюнкі публікуюцца ўпершыню. Увесь гэты пласт акуратна звярстаў у кнігу вядомы графічны дызайнер Ігар Юхневіч. Такім чынам, ад фундатараў патрабуецца толькі дапамога з друкам", - паведаміў Воранаў. Электронная версія кнігі ўжо знаходзіцца ў шырокім доступе, яе можна спампаваць. Чакаць камерцыйнай выгоды ад выдавецтва зборніка не варта. Але гэта станецца немалым унёскам у развіццё віцебскай навукі і культуры, а таксама паўплывае на імідж мецэната. З пытаннямі і прапановамі аб супрацы можна звяртацца на e-mail: tajamnicy@yandex.ru (Раман Воранаў). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы чэрвеня завершыўся праект "Віцебск: папулярнае мінулае". Краязнаўцы, гісторыкі, археолагі, музейныя супрацоўнікі апублікавалі 24 папулярныя артыкулы па...
|
|