Фолк-фэст "Камяніца" запрашае творчых людзей. 21.by

Фолк-фэст "Камяніца" запрашае творчых людзей

12.08.2014 12:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


- За гэтыя гады мы адбудавалі якасную музычную праграму фэсту, забавы і рамёствы. Наша наступная мэта - пашырыць культурны напрамак "Камяніцы". Таму мы запрашаем да ўдзелу фатографаў, дызайнераў і мастакоў, якія працуюць у рэчышчы нацыянальнай культуры. Запрашаем адукацыйныя праекты і проста творчых людзей, якія жадаюць паказаць сваю працу шырокай аўдыторыі, - распавядае каардынатар фестываля Сяргей Чэгрынец. - Свае прапановы дасылайце да 25 жніўня на мэйл kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.

Склад музыкаў арганізатары плануюць абвесціць у хуткім часе. У фэсце бяруць удзел лепшыя прадстаўнікі беларускай фолк-сцэны і замежныя госці. У мінулыя гады на "Камяніцу" прыязджалі "Даха Браха" (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), "Іван Купала" (Расія), "Фолькнери" (Украіна) і шэраг іншых выканаўцаў.

Фестываль "Камяніца" адбываецца з 2009 года і мае дабрачынны характар. Усе сродкі ад квіткоў ідуць на рахункі Музея народнай архітэктуры і побыту у вёсцы Азярцо пад Мінскам (4 км за аўтарынак "Малінаўка"), дапамагаючы захоўваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў.

Фестываль "Камяніца 2013"
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 верасня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пра падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ" адбудзецца шосты па ліку фолк-фэст "Камяніца". У гэтым годзе...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика