У госці запрашае цмок. У Лепелі пройдзе фестываль беларускай міфалогіі. 21.by

У госці запрашае цмок. У Лепелі пройдзе фестываль беларускай міфалогіі

07.09.2014 09:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фестываль беларускай міфалогіі "У госці да Лепельскага Цмока" адбудзецца 7 верасня ў мясцовым гарадскім парку, паведамляе сайт грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!".


Помнік цмоку, які з'явіўся ў Лепелі ў 2013 годзе. Фота: Уладзімір Шушкевіч

У праграме свята - навукова-практычная канферэнцыя, творчыя майстэрні, музычна-этнаграфічныя імпрэзы, віктарыны з прызамі, гульні. На фестывалі выступяць ансамбль народнай музыкі, песні і танца "Рэй", тэатр старажытнай культуры "Яварына", гурты "Рокаш" і "Рэха".

Свята арганізавалі Лепельскі райвыканкам і кампанія "Будзьма беларусамі!".

Год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з'явіўся помнік цмоку. А напрыканцы жніўня там з'явіўся яшчэ адзін. Скульптуру паставілі каля будынка Лепельскай раённай газавай службы - на замову гэтай арганізацыі. Шыпы на спіне і шыі міфалагічнай істоты нагадваюць языкі полымя.


Фота: lepel.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму Лепель стаў першым у Беларусі горадам, дзе з'явіўся помнік цмоку. А напрыканцы жніўня там з'явіўся яшчэ адзін. Скульптуру паставілі каля будынка Лепельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика