У Лідзе перанеслі ўрачыстае адкрыццё шыльды Канстанціну Астрожскаму
08.09.2014 16:00
—
Новости Культуры
|
![]() Фото: svaboda.org
Прадстаўнікі ўлады запатрабавалі ў святароў царквы пісьмовага дазволу ад епіскапа Наваградскай епархіі. Святары мелі толькі вуснае блаславенне епіскапа, а таму падчас набажэнства было аб’яўлена, што ўрачыстае адкрыццё шыльды памяці Канстанціна Астрожскага адбудзецца 11 верасня ў дзень ягонай смерці. Святар падчас набажэнства, калі рабіў аб’яву аб пераносе ўрачыстага адкрыцця, зазначыў, што гетман Канстанцін Астрожскі шануецца праваслаўнай царквой, паколькі ў ХVІ стагоддзі зрабіў вельмі шмат дзеля падтрымкі праваслаўнай веры на беларускіх землях. З яго дапамогай было збудавана шмат праваслаўных храмаў, асабліва ў Наваградскай епархіі. Кіраўнік мясцовай філіі Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік распавядае, што ідэя ўсталявання памятнай шыльды ў Лідзе наспела даўно ў грамадзян горада і праваслаўнай царквы. "Праваслаўная царква адмыслова праводзіла конкурс на напісанне сачынення сярод моладзі пра знакамітых людзей Беларусі, з якімі сёлета звязаны круглыя даты. Найбольш сачыненняў было напісана пра Канстанціна Астрожскага, хаця пісалі і пра Васіля Быкава, былі сачыненні і пра Шаўчэнку і іншых. Дык вось, благачынны паабяцаў, што на 11 верасня на ўрачыстае адкрыццё шыльды абавязкова запросіць пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу". Актывіст Сяргей Трафімчык з Бярозаўкі кажа, што перанос даты адкрыцця шыльды яго вельмі занепакоіў, паколькі ён узгадвае, як шмат высілкаў было зроблена дзеля таго, каб шыльду зрабіць і своечасова ўсталяваць. "І грошы зараз сабраць было няпроста, праўда з божай дапамогай сабралі. У асноўным ахвяравалі сябры партыі БНФ, "Руху за Свабоду", ТБМ, ды і звычайныя грамадзяне таксама. Сам выраб шыльды таксама няпроста даўся: і адліўка барыльефа і падрыхтоўка — усё скончылася літаральна ўчора. Ну вось так атрымалася, што зрабіць паспелі, усталявалі, а з афіцыйным адкрыццём узніклі праблемы. Хочацца верыць, што ўсё будзе добра і шыльду не стануць дэмантаваць, бо муравалася на вякі. І калі захочуць гэта зрабіць, то адназначна яе паломяць". У Ліду з нагоды адкрыцця шыльды ў памяць Астрожскага прыехаў вядомы беларускі бард Андрэй Мельнікаў. Яго настрой таксама сапсаваўся пасля таго, як аб’явілі, што ўрачыстае адкрыццё шыльды пераносіцца. "Мне прыемна і ні ў якіх адносінах тут не сорамна за праваслаўную царкву, бо яны памятаюць, што Наваградская епархія ў нашай гісторыі была адна з уплывовых епархій, тут сядзеў мітрапаліт Наваградскай епархіі. І ўсё гэта тут адчуваецца. Я, канешне, вельмі шкадую, што перанеслі дату адкрыцця шыльды, і наогул ёсць сумнеў, ці дастаіць яна да прызначанай даты, бо, як вядома, вандалаў у нас хапае...". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрыццё мела адбыцца ў нядзелю, 7 верасня, але ўрачыстасць фармальна перанеслі на 11 верасня. Цяпер у актывістаў ёсць сур'ёзныя сумневы, ці гэта ўвогуле адбудзецца. |
|