Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт у Полацку - амаль праз год пасля забароненага. 21.by

Зміцер Вайцюшкевіч даў канцэрт у Полацку - амаль праз год пасля забароненага

29.09.2014 12:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зміцер Вайцюшкевіч 28 верасня выступіў у памяшканні полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Канцэрт спевака ў старажытным горадзе павінен быў адбыцца яшчэ 13 лістапада мінулага года, але яго забаранілі ўлады, а арганізатарку канцэрта, дырэктарку полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Валянціну Крук неўзабаве звольнілі з працы.




- Я вельмі задаволеная, што сёння адбыўся канцэрт, які планаваўся на 13 лістапада аж мінулага года. Змітра Вайцюшкевіча цёпла прымалі ў Полацку. Сам ён выказаў задавальненне ад гэтай доўгачаканай сустрэчы. Мне падалося, што канцэрт прайшоў душэўна. Мы проста засумавалі адзін па адному - аўдыторыя і артыст. І нейкія пытанні абмяркоўвалі, як нам выратаваць беларускую мову, напрыклад, - распавяла Валянціна Крук.




Пасля канцэрту людзі доўга не разыходзіліся - задавалі пытанні спеваку, бралі аўтографы.

Арганізатарам канцэрта выступіла полацкая суполка Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Полацку - амаль праз год пасля аб'яўленага канцэрта, які забаранілі мясцовыя ўлады.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика