“Этна Фантазія: белыя колеры свету ”. 21.by

“Этна Фантазія: белыя колеры свету ”

14.10.2014 22:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Этна спявачка і вядомы інтэрпрэтатар фальклора Беларусі Ірэна Катвіцкая 18 кастрычніка ладзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь канцэртную праграму “Этна Фантазія: белыя колеры свету». Уважлівыя слухачы знойдуць у ёй элементы мінімалізму і сімфа-джаза, раяль у традыцыях эпохі мадэрна і вакал, этнічна насычаны фарбамі ад шэпту да крыку, ад калыханкі да гарачай малітвы. Як адзначае беларускі прадзюсар Зміцер Безкаравайны, гэтая праграма ўяўляе сабой “мінімалістычнае спалучэнне народнай песні з неакласікай».

Спецыяльныя госці “Этна Фантазіі” - вакальнае этна-трыа “Вера, Патрыцыя і Алесь” і Лера Пажарыцкая (скрыпка).

“Гэты канцэрт працягвае ідэі “Этна Фантазіі”, да якой далучаюцца вельмі цікавыя госці - зусім яшчэ юныя музыкі, з якімі мы вандруем разам па канцэртных залах, гарадах і краінах, - распавядае Кавтіцкая. - У свае 11-12 год яны ўжо сталі лаўрэатамі міжнародных конкурсаў і навучыліся прэзентаваць культуру Беларусі за межамі нашай краіны. Каб прафесійна спяваць старажытныя напевы, ім патрабуецца шмат часу і намаганняў, але яны дасягаюць сваіх мараў і жывуць сапраўдным музычным натхненнем. Разам мы жадаем нашым слухачам адчуць радасць сустрэчы з культурай нашых Продкаў, рытуальнымі напевамі, што жывуць і сення нейкім таямнічым жыццем”

Мецэнат праекту “PrimeVeda” прыватная сямейна-дабрачынная ўстанова "Блізкія людзі" пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!”



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Этна спявачка і вядомы інтэрпрэтатар фальклора Беларусі Ірэна Катвіцкая 18 кастрычніка ладзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь канцэртную...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика