На адкрыццё дошкі Паўлу Масленікаву ў Віцебску сабраўся арт-бамонд з некалькіх гарадоў
28.10.2014 16:58
—
Новости Культуры
|
Дом №3 на вуліцы Суворава ў Віцебску называюць "будынкам з шыльдамі". На ім змешчана найвялікшая колькасць мемарыяльных дошак у горадзе. Сёння на ім з'явілася ўжо шостая па ліку - у гонар народнага мастака, мастацтвазнаўца і педагога Паўла Масленікава.
Дошку ўсталявалі ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя з дня нараджэння мастака. З Віцебскам Масленікава, які нарадзіўся на Магілёўшчыне, а жыў у Мінску, звязвала вучоба. У 1934-1938 гадах ён быў студэнтам Віцебскага мастацкага вучылішча. Дошка ў ягоны гонар змешчана на тым будынку, дзе знаходзілася гэта навучальная ўстанова. Над вобразам мастака працаваў мінскі скульптар Павел Лук. Дошка ўяўляе сабой партрэт у прыгожай рамцы. Павел Масленікаў найперш вядомы сваімі пейзажамі, таму скульптар змясціў яго на фоне прыроды. Мемарыяльную дошку зрабілі за свае сродкі сваякі мастака - яго дачка, доктар мастацтвазнаўства, загадчыца кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Вера Пракапцова і зяць Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Уладзімір і Вера Пракапцовы прысутнічалі на адкрыцці мемарыяльнай дошкі. Сярод ганаровых гасцей таксама было шмат мастакоў, супрацоўнікаў музеяў і творчай інтэлігенцыі з Віцебска, Мінска, Магілёва. Трэба адзначыць, што ўсе выступоўцы, акрамя прадстаўніцы віцебскай улады, гаварылі на роднай мове. Столькі беларускамоўных аратараў на афіцыйнай імпрэзе - вельмі рэдкая з'ява для Віцебска. "Віцебск - такі прыгожы горад! Ён уплывае на людзей, якія тут жылі і жывуць. Уплываў ён і на Паўла Масленікава, на ягоную творчасць. Ягонае жыццё было прысвечана нашай зямельцы, нашай прыродзе. Гэта быў вельмі шчыры ў творчасці і грамадзянскай пазіцыі чалавек. Я добра яго ведаў пры жыцці, і гэта паспрыяла мне ў адлюстраванні ягонага вобраза", - адзначыў скульптар Павел Лук. У абласным цэнтры сёння прайшлі і іншыя мерапрыемствы ў гонар майстра жывапісу. У прыватнасці, у абласной бібліятэцы адкрылася выстава прац Паўла Масленікава з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе выступоўцы, акрамя прадстаўніцы віцебскай улады, гаварылі падчас цырымоніі па-беларуску. У Віцебску гэта рэдкая з'ява.
|
|