Прэзідэнт павіншаваў народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса з 80-годдзем
31.10.2014 10:42
—
Новости Культуры
|
Народны артыст Беларусі, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску Тадэвуш Кокштыс сёння адзначае 80-годдзе. З юбілеем майстра сцэны павіншаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Ваш творчы лёс непарыўна звязаны з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа. Дзякуючы ўнікальнаму таленту і вялікай працаздольнасці Вы сталі адной з яркіх зорак сучаснай беларускай сцэны, выдатным майстрам, які кранае сэрцы гледачоў вернасцю жыццёвай праўдзе, увасабленнем лепшых рыс народнага характару, тонкім гумарам і мастацкай пераканаўчасцю", - Тадэвуш Антонавіч Кокшстыс нарадзіўся 31 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Халхлова Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У тэатры імя Якуба Коласа працуе з 1958 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. На пачатку іграў пераважна невялікія ролі і хутка стаў каралём эпізоду. Затым у яго рэпертуары з'явіліся Таленавіты акцёр вядомы сваімі ролямі і ў кіно, ён зняўся ў фільмах "Знак бяды", "Чырвоны востраў", "Маленькі баец", "Талаш", "Зорка Венера" і іншых. Да юбілею артыста ў Коласаўскім тэатры 2 лістапада рыхтуецца прэм'ера - спектакль "Бездань" па творы Рэя Брэдберы ў пастаноўцы Паўла Адамчыкава. Юбіляр выконвае ў ёй галоўную ролю. Ён жа і пераклаў інсцэніроўку на беларускую мову. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дзякуючы ўнікальнаму таленту і вялікай працаздольнасці Вы сталі адной з яркіх зорак сучаснай беларускай сцэны", - гаворыцца ў віншаванні. |
|