Героя і адкрыццё году абвесцяць 12 снежня. 21.by

Героя і адкрыццё году абвесцяць 12 снежня

25.11.2014 20:38 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: tuzin.fm
Гурты Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект .K, а таксама "Аляксандра і Канстанцін" выступяць на музычнай прэміі "Героі году" ад парталу Tuzin.fm, якая пройдзе 12 снежня ў клубе "Піраты" (пр.Партызанскі, 6а).
 
12 снежня ў клубе "Піраты" будзе названы гурт, які стаў адкрыццём у беларускай музыцы сёлета, а таксама найлепшая каманда на беларускай незалежнай сцэне па версіі найстарэйшага музычнага парталу Tuzin.fm, які ўжо 12-ты год падсумоўвае вынікі музычнага году.
 
"Вядома ж, наша прэмія суб’ектыўная, бо мы называем найлепшыя каманды на наш уласны густ. Але нашы ўпадабанні мусяць абавязкова быць падмацаваныя рэальнымі справамі. Пры вызначэнні пераможцаў мы ўлічваем рэальную і віртуальную актыўнасьць музыкаў, канкрэтныя дасягненні ў музычнай справе, унікальнасць іх творчай прапановы і ў прынцыпе здольнасць мысліць крэатыўна", – кажа кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін.
 
За месяц да канцэрту быў абвешчаны шорт-ліст прэтэндэнтаў на перамогу ў абодвух намінацыях. У намінацыі "Адкрыццё" пяць гуртоў і выканаўцаў: Haina, .K, Сяргей Башлыкевіч, Віталь Варанко і Bristeil. У катэгорыі "Героі году" намінуюцца – Лявон Вольскі, Navi, Dzieciuki, Vuraj, Landau, Akute і "Ляпіс Трубяцкі". Пераможцы будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць па тры прэтэндэнты з кожнай намінацыі – Leibonik, Bristeil, .K, Dzieciuki, Navi, Landau, а таксама "Аляксандра і Канстанцін", як аўтары найлепшага альбому сезону па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm.
 
Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы сталага партнэру Tuzin.fm — кампаніі "Будзьма беларусамі!".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У клубе "Піраты" будзе названы гурт, які стаў адкрыццём у беларускай музыцы сёлета, а таксама найлепшая каманда на беларускай незалежнай сцэне па версіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика