Маляваныя дываны Віцебскага Паазер'я ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. 21.by

Маляваныя дываны Віцебскага Паазер'я ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

16.12.2014 11:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маляваныя дываны Віцебскага Паазер'я ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Адпаведнае рашэнне прынята на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.


Маляваны дыван Язэпа Драздовіча, Глыбокае. Фота: livingheritage.by

Маляваныя дываны - від народнага жывапісу, традыцыі якога склаліся ў 1920-я гады і развіваліся да 1960-х гадоў на захадзе Віцебшчыны. Маляванкі ў гэтым рэгіёне былі абавязковай дэталлю вясковых інтэр'ераў.

Малюнак на такіх дыванах, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў – водная стыхія. На маляванках шмат расліннай арнаментыкі, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны.


Дыван "Раніца", аўтар В. Гукава, Паставы. Фота: livingheritage.by


Дыван "Вазон з кацянятамі", аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота: livingheritage.by


Дыван "Мосар", аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота: livingheritage.by

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Сучасныя носьбіты традыцыі перадаюць сваё майстэрства на майстар-класах, вядуць гурткі па маляванцы, бо лічаць свае ўменні каштоўнасцю, якую трэба перадаць нашчадкам.

Апроч маляваных дываноў, у спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўваходзяць яшчэ 7 народных традыцый Віцебскай вобласці. Гэта каляднае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі" (Лепельскі раён), тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы "Масляны баран" і выпечкі жытняга хлеба, абрад "Насіць намётку" (Глыбоцкі раён), традыцыя ажурнага ткацтва і масленічная абрадавая гульня "Пахаванне дзеда" (Гарадоцкі раён), традыцыя вырабу валёнак (Міёрскі раён).


Масленічная гульня "Пахаванне дзеда" ў Гарадоцкім раёне. Фота: Ігар Мацьвееў


Абрад "Насіць намётку" ў Глыбоцкім раёне

Разам з маляванымі дыванамі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей увайшлі яшчэ два элементы: абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці і выраб велікодных вербаў на Гродзеншчыне.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маляваныя дываны - від народнага жывапісу, традыцыі якога склаліся ў 1920-я гады і развіваліся да 1960-х гадоў на захадзе Віцебшчыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика