На "Мяцеліцы" ў Мінску лепшыя танцоры паказалі традыцыйныя беларускія танцы
08.02.2015 17:34
—
Новости Культуры
|
"Жабка", "Мікіта" і іншыя відовішчныя і складаныя для выканання старажытныя абрадавыя танцы, якія нават для сучаснага беларуса з’яўляюцца экзотыкай, можна было пабачыць у нядзелю, 8 лютага, ў Мінскім палацы дзяцей і моладзі. Тут праходзіў конкурс беларускага танцу "Мяцеліца".
Аматары танцу ў Беларусі добра ведаюць сальсу, некоторыя практыкуюць рытуальныя танцы народаў Афрыкі, аднак, без сумневу, традыцыйны беларускі танец у сваім прыродным, неадаптаваным класічнай харэаграфіяй абліччы – новы і вельмі перспектыўны накірунак. "Мяцеліца" – конкурс танцавальных пар, дзе кожная, незалежна ад свайго ўзросту і падрыхтоўкі, могла паказаць сваё ўмельства. Удзел бралі толькі непрафесійныя танцоры, для якіх танец – справа добрага і карыснага для здароўя адпачынку. Арганізатары сёлетняй "Мяцеліцы"– Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA, Беларускі фонд культуры і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Жабка", "Мікіта" і іншыя відовішчныя і складаныя для выканання старажытныя абрадавыя танцы, якія нават для сучаснага беларуса з'яўляюцца экзотыкай, можна было...
|
|