Аб'яўлены збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну
09.02.2015 18:14
—
Новости Культуры
|
24 лютага слыннаму беларускаму паэту Рыгору Барадуліну споўнілася б 80 гадоў. У сакавіку будзе гадавіна з дня яго смерці. Таму ўвесну плануецца паставіць помнік на магіле паэта ў родных Ушачах на Віцебшчыне.
Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі. Рыгор Барадулін быў Народным паэтам Беларусі, перакладчыкам, даследчыкам роднай мовы, аўтарам дзясяткаў кніг, сябрам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровым сябрам Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", ганаровым віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровым доктарам БДУ і ганаровым грамадзянінам Вушацкага раёна. Творчасць Рыгора Барадуліна — гэта адлюстраванне нашай беларускай рэчаіснасці ва ўсіх яе шматлікіх праявах, гэта "залатая спадчына" беларускай культуры. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" лічаць, што годна ўвекавечыць памяць — справа гонару ўсіх беларусаў. Арганізацыі звяртаюцца да кожнага, хто шануе памяць пра славутага беларускага песняра, выказаць яму сваю любоў і пашану, зрабіўшы свой унёсак на выраб і ўсталяванне помніка Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну. Далучыцца да гэтай справы можна, пералічыўшы грошы на дабрачынны рахунак, адкрыты на імя ўнучкі Рыгора Барадуліна:
Ажыццявіць плацёж можна ў любым аддзяленні банка і таксама з дамамогай інфакіёскаў і Інтэрнэт-банкінга (выбраць - "Плацяжы", - "Адвольныя плацяжы", - "плацёж па рэквізітах"). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скульптар Мікалай Байрачны распрацаваў праект помніка, які ўхвалілі сваякі паэта.
|
|