"Яго памяць належным чынам дагэтуль не ўшанавалі". У Гродне працуе выстава да 95-годдзя Аляксея Карпюка
10.03.2015 17:42
—
Новости Культуры
|
Аляксей Карпюк паўсюдна вядомы як пісьменнік, сябар Васіля Быкава і адзін з лідараў інтэлігенцыі Гродна савецкага часу. Але нямногія памятаюць, што ён быў таксама першым дырэктарам
"Гэтай выставай мы хацелі б яшчэ раз прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да таго, што ў Гродне дагэтуль належным чынам не ўшанаваная памяць Аляксея Нічыпаравіча", - патлумачыла навуковая супрацоўніца музея Людміла Русецкая. Так, толькі ў пачатку гэтага года на гарадской ускраіне ў Альшанцы з'явілася вуліца імя Карпюка. А памятная шыльда, якая даўно вырабленая, дагэтуль нідзе не ўсталяваная. Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. У першай - мемарыяльнай - паказныя фотаздымкі, дакументы і асабістыя рэчы Карпюка - шмат экспанатаў прадставіла дачка пісьменніка. "Гэта падарунак музею, яны застануцца ў нас не толькі на час гэтай выставы, але і назаўсёды", - патлумачыла Людміла Русецкая. У другой частцы выставы паказаныя найбольш цікавыя рэчы, якія музей набыў у час кіравання Карпюка: абразы, літургічнае адзенне, старадрукі і іншае. Аляксей Карпюк быў дырэктарам крыху больш за пяць гадоў. За гэты час музей назапасіў у фондах каля 6000 экспанатаў. Сярод іх ёсць унікальны экспанат - германскі акваманіл XIII ст. Усе яны рабіліся па васковых мадэлях, таму кожны такі посуд непаўторны. У свеце іх захавалася ўсяго некалькі дзясяткаў. Але каштоўнасць яго для музея таксама ў тым, што экспанат непасрэда звязаны з дзейнасцю Карпюка. Менавіта яму ўдалося прывезці яго ў Гродна з аднаго з віленскіх музеяў: захаваліся дакументы аб тым, што гэты вадаліў пэўны час знаходзіўся ў Каложскай царкве. Сярод асабістых рэчаў пісьменніка прадстаўлена нямецкая друкарка 70-х гадоў з Дрэздэна, якую Карпюк вельмі любіў. Ён наогул не любіў пісаць ручкай - адразу ўсё друкаваў на машынцы. Ёсць тут і апошняя кніга пісьменніка "Развітанне з ілюзіямі", якая не змагла пабачыць свет у Беларусі. Хаця яна была ўжо звярстаная і адрэдагаваная, у 1995 годзе машынапіс вярнулі жонцы Карпюка без тлумачэння прычыны. "Яго ідэі не заўсёды супадалі з афіцыйнымі фарматамі. Аднойчы яго нават выключылі з партыі, і праўду дапамог аднавіць толькі сам Машэраў", - кажа Русецкая пра тое, як часта пісьменнік станавіўся нязручным для ўладаў. У канцы 80-х Карпюк прымаў актыўны ўдзел у дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Будучы дырэктарам Музея атэізму, пісьменнік лічыў, што кодэкс будаўніка камунізму супадае з нормамі народнай маралі. На выставе ёсць Біблія, на старонках якой ля дзесяці запаведзей ёсць пазнакі, зробленыя Карпюком. "У гэтым годзе будзе не толькі разавае мерапрыемства - выстава. Плануем правесці ў красавіку круглы стол з пісьменнікамі і гісторыкамі, тымі, хто ведаў Карпюка. Яшчэ раз нагадаем, што неабходна ўшанаваць памяць такой неардынарнай асобы", - кажа Людміла Русецкая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксей Карпюк вядомы як пісьменнік, сябар Васіля Быкава і адзін з лідараў інтэлігенцыі Гродна савецкага часу. Але нямногія памятаюць, што ён быў таксама першым... |
|