"Арт-каляндар 2015". Містычная сустрэча двух нобелеўскіх лаўрэатаў і Міхала Анемпадыстава насупраць старой электроўні. 21.by

"Арт-каляндар 2015". Містычная сустрэча двух нобелеўскіх лаўрэатаў і Міхала Анемпадыстава насупраць старой электроўні

16.03.2015 14:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 сакавіка нарадзіўся беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст Міхал Анемпадыстаў. "Арт-каляндар 2015" распавядае пра дзіўнае супадзенне ў яго жыцці, калі два нобелеўскіх лаўрэата і Міхал Анемпадыстаў містычным чынам апынуліся на адным месцы ў розны час, але з падобнымі словамі на вуснах.

Серыя "Сыр і хлеб" выстаўлялася на Vilnius Design Week, акурат на тым месцы, дзе Вэнцлва чытаў кнігу пра Мілаша, які чытаў кнігу. Фота: з асабістага архіва Міхала Анемпадыстава

Па словах Міхала Анемпадыстава, у яго няма гісторый, якія б папярэднічалі ўзнікненню яго прац, а наадварот, гісторыі з'яўляюцца пасля.

"Я маю на ўвазе дзіўныя, часам містычныя супадзенні, калі ты нешта зрабіў, прыдумаў, а потым даведаўся, што яно недзе некалі насамрэч існавала. Альбо, напрыклад, так, што зробленае табой пачынае жыць сваім жыццём, вандруючы на далёкія і блізкія адлегласці, знаходзячы патрэбныя месцы, людзей і акалічнасці", – тлумачыць ён.

Напрыклад, сабярэцца з дзясятак такіх гісторый пра "Народны Альбом", ідэя стварэння якога і тэксты належаць Міхалу Анемпадыставу. Песні і гісторыі вандруюць самі па сабе і часам перасякаюцца з аўтарам ў самых нечаканых месцах. Прыдуманыя характары і імёны герояў аказваюцца рэальнымі асобамі, асобныя дэталі раптам матэрыялізуюцца ў рэчаіснасці. Але "Арт-каляндар 2015" распавядае пра іншы выпадак, мажліва, не настолькі красамоўны, але для яго важны.

Аднойчы Міхал Анемпадыстаў патрапіў на сустрэчу з былым савецкім дысідэнтам і нобелеўскім лаўрэатам, літоўскім паэтам Томасам Вэнцлавам. Сустрэча нідзе не анансіравался, і ён даведаўся пра яе выпадкова. "Запрашальніка ў мяне не было, але пра яго ніхто і не пытаўся. Затое дапамаглі зняць паліто і ласкава запрасілі ў залу. Там ужо сядзела чалавек 30, не болей, з выгляду прафесароў і прафесарак, а ў двух кроках перад імі сам нобелеўскі лаўрэат", – узгадвае Анемпадыстаў.

Вэнцлава распавядаў пра сваіх сяброў на эміграцыі, двух іншых нобелеўскіх лаўрэатаў, двух выдатных паэтаў – польскага паэта Чэслава Мілаша і рускага паэта Іосіфа Бродскага. Трэцім героем аповядаў была Вільня. Мілаш і Вэнцлава абодва былі віленчукамі, першы пакінуў Вільню ў 1939-м, а другі ў 1939 туды ўпершыню прыехаў. "Але Вільня, як вядома горад, "крывы", там, прастора і час існуюць па іншых законах і несупадзенне ў часе рэальным яшчэ нічога не азначае", – разважае паэт.

Вэнцлава распавёў гісторыю пра тое, як пагодным летнім днём ён набыў у віленскай кнігарні новую кніжку Мілаша і, прысеўшы на беразе Віліі, дакладна насупраць старой электроўні, адкрыў яе на першай старонцы і пачаў чытаць. "Тэкст Мілаша пачынаўся са словаў: я сядзеў на беразе Віліі, дакладна насупраць старой электроўні", – гаворыць Міхал Анемпадыстаў і ўзгадвае, што гэтая гісторыя яму запомнілася, але ён не ведаў, дзе стаіць гэтая старая электроўня. "І мне карцела даведацца, дзе. Бо каб ведаў, то змог бы сімвалічна далучыцца да класікаў, прысеўшы на беразе насупраць Старой электроўні і прыгадаць аповяд Мілаша ў аповядзе Вэнцлавы. Ці проста папаліць".

Гадоў праз пяць пасля той сустрэчы, Анемпадыстаў рыхтаваў фатаграфічны праект для ўдзелу ў Vilnius Design Week. Гэта былі двухметровыя фотаздымкі белага клінковага сыра і чорнага хлеба. Вялікі памер пераутвараў іх у паганскія стоды. Фатаграфіі экспанаваліся ў будынку Віленскага Музея тэхнікі і энергетыкі. І толькі на адкрыцці выставы аўтар даведаўся, што раней там месцілася тая самая старая электроўня.



Белы клінковы сыр – старажытны і адметны прадукт, які шмат стагоддзяў таму нарадзіўся на землях сучаснай Беларусі. Ён быў не толькі папулярнай і даступнай ежай, але таксама, надзяляўся сакральным зместам. Кожны клінок сыра мае адметны малюнак-знак у выглядзе шнара ад унутранага шва мяшэчка для сыра. Па непаўторным малюнку адбітка шва гаспадыня пазнавала свой сыр сярод суседскіх.




Іншы прыклад архаічнай маркіроўкі можна ўбачыць на бохане хлеба, дзе круглыя ямкі, зробленыя пальцам пекара, і тэхналагічна неабходныя для раўнамернай выпечкі хлеба, адначасова з’яўляюцца знакам, адбіткам рукі таго, хто гэты хлеб выпякаў. Хлеб таксама са старажытных часоў з’яўляўся сакральнай ежай.




З дапамогай фотааб’ектыва Міхал даследуе дэталі паверхняў, вывучае форму. Ён спрабуе заглянуць глыбей і ўбачыць другое дно, дзе даследуемыя аб’екты ўжо не проста ежа, а велічныя паганскія стоды, якія вярнуліся на сваё пачэснае месца.






Каждый день в лаконичной форме "Арт-календарь-2015. Дни рождения творцов и творений" вместе с Галереей TUT.BY вспоминает любопытные и малоизвестные факты о людях или произведениях, являющихся частью культурной жизни страны. Никаких пространных биографий или описаний, только уникальные части мозаики, которые демонстрируют богатое культурное прошлое, настоящее и, можно полагать, будущее Беларуси.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 сакавіка нарадзіўся беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст Міхал Анемпадыстаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика