"Заспявай": Новы конкурс кавераў і спяванай паэзіі, пераможцу чакае грашовы прыз. 21.by

"Заспявай": Новы конкурс кавераў і спяванай паэзіі, пераможцу чакае грашовы прыз

17.03.2015 12:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладых беларускіх творцаў запрашаюць да ўдзелу ў новым конкурсе "Заспявай". Аўтар лепшага кавера і заспяванай паэзіі атрымаюць грашовыя прызы. Конкурс арганізаваны парталам Tuzin.fm і дабрачынным фондам "Вяртанне" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" і парталу TUT.BY.

Арганізатары конкурсу запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе творчых асобаў ва ўзросце 15-27 гадоў уключна ў дзвюх намінацыях – "Кавер" і "Спяваная паэзія". Для першай трэба паказаць арыгінальны кавер на вядомую песню на беларускай мове. Для другой – пакласці на сваю музыку верш сучаснага беларускага паэта. Ніхто не замінае ўдзельнічаць адразу ў дзвюх намінацыях.

"Мы заклікаем адкрыць для сябе беларускі космас, падзяліцца гэтым адкрыццём з астатнімі і атрымаць годны старт з дапамогай нашага конкурсу", – заяўляюць завадатары праекта. У намінацыі "Кавер" ацэньвацца перадусім будзе не адпаведнасць кавер-версіі арыгіналу і нават не столькі вакальныя і тэхнічныя магчымасці выканаўцаў, колькі шырыня творчага мыслення і ступень прасякнутасці абраным спеўным матэрыялам. А ў намінацыі "Спяваная паэзія" будзе звернутая ўвага як на абраны тэкст, так і на яго арыгінальную музычную падачу, на гарманічнае спалучэнне музыкі і слова.

Прызавы фонд конкурсу складзе 1000 еўра разам з прыемнымі бонусамі, а выбіраць пераможцаў у абедзвюх намінацыях будзе журы. У яго ўвайшлі музыкі Ігар Варашкевіч ("Крама"), Валеры Дайнека ("Беларускія Песняры") і Алег Хаменка ("Палац"), паэты Адам Глобус і Віталь Рыжкоў, культуролаг Максім Жбанкоў, журналістка Таццяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэта конкурсу Павел Бераговіч (кіраўнік фонду "Вяртанне"), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі") і Сяргей Будкін (прадзюсар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm). 

Заяўкі на конкурс прымаюцца e-mail: zaspiavaj2015@gmail.com да 1.05.2015 ўключна, а вынікі будуць абвешчаныя да 14 траўня гэтага года.

Першы конкурс "Заспявай.by" прайшоў у 2014 годзе. Па яго выніках пераможцам быў прызнаны Віталь Варанко, які запісаў песню "Вяртайся" на верш Віталя Рыжкова.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мы заклікаем адкрыць для сябе беларускі космас, падзяліцца гэтым адкрыццём з астатнімі і атрымаць годны старт з дапамогай нашага конкурсу", - заяўляюць завадатары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика