На фінальнай сустрэчы Мова TUT адбудзецца прэзентацыя дыска спеваў беларускага Палесся. 21.by

На фінальнай сустрэчы Мова TUT адбудзецца прэзентацыя дыска спеваў беларускага Палесся

14.05.2015 16:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўная прэзентацыя вакальнага альбома “Дарожанька” у выкананні спевакоў Юліі Літвінавай і Васіля Грыня, запрошанага ў праект музыкі, Аляксея Крукоўскага адбудзецца ў межах фінальнай у сезоне сустрэчы клуба "Мова TUT". Дыск прысвечаны захаванню спеўнага фальклору і музычнай традыцыі Беларускага Палесся.




Матэрыялы для дыску збіраліся збольшага праз уласныя этнаграфічныя экспедыцыі з 2006 года самімі выканаўцамі і аўтарамі  вакальна-музычнага праекту “Дарожанька”. Асноўная мэта – падтрымка і папулярызацыя манеры спеву без апрацовак, з захаваннем  каларыту дыялектычных і фанетычных асаблівасцяў беларускіх паўднёвых гаворак.

Госці прэзентацыі змогуць паслухаць спевы і музыку беларускага Палесся наўпрост ў Мінску, пачуць гісторыі пошуку песняў. Сустракаць і праважаць гасцей прэзентацыі дыску “Дарожанька” будзе мінская фальклорная капэля “На таку” (кіраўнік Аляксей Крукоўскі).

Сам па сабе дыск з’яўляецца выдатным набыткам і добрым падарункам беларускім альбо замежным сябрам, з фотаальбомам з відамі Палесся, з партрэтамі жыхароў Палесскіх вёсак, ад якіх былі пераняты песні для кружэлкі, з тэкстамі песень англамоўнымі анатацыямі.

Наступная сустрэча клуба "Мова TUT" адбудзецца ў сераду, 20 траўня, а 19-й гадзіне па адрасе праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, Галерэя TUT.BY. Уваход вольны!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матэрыялы для дыску збіраліся збольшага праз уласныя этнаграфічныя экспедыцыі з 2006 года самімі выканаўцамі і аўтарамі вакальна-музычнага праекту "Дарожанька".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика