Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе новы альбом TUT. Прыходзьце!
09.06.2015 11:39
—
Новости Культуры
|
Знаны беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч 11 чэрвеня сустрэнецца з прыхільнікамі і прэсай у Галерэі TUT.BY, каб прэзентаваць свой новы альбом "Наша песня". Канцэртная прэзентацыя дыска адбылася пры поўным аншлагу ў мінулыя выходныя ў Вільнюсе.
У новы дыск увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку на вершы Багдановіча, Арсеньевай, Русака і Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзентаваная ў сеціве кампазіцыя "Жыве Беларусь", а таксама новыя версіі песень "Я нарадзіўся тут", "Магутны Божа", "Сцяг". - Я выдатна разумею, што ў Вільнюс па розных прычынах змаглі прыехаць ня ўсе. Канцрэт у Мінску правесці мы не можам, таму проста сустрэнемся і пагамонім, - кажа музыка. Уваход на сустрэчу бясплатны, але толькі па папярэднім запісе. Пачатак сустрэчы ў чацвер, 11 чэрвеня а 19-й гадзіне. Галерэя TUT.BY знаходзіцца па адрасе праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх (БЦ "Амега Таўэр", ст.м. Міхалова). Заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас media@tutby.com з пазнакаю ў тэме "Вайцюшкевіч". Заяўкі прымаюцца да 11.00 11 чэрвеня. У адказ на заяву вы мусіце атрымаць ліст з пацверджаннем. Увага! Колькасць месцаў абмежаваная! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас media@tutby.com з пазнакаю ў тэме "Вайцюшкевіч". Заяўкі прымаюцца да 11.00 11 чэрвеня. У адказ на заяву вы мусіце атрымаць ліст з... |
|