20 прэзідэнтаў, смецце і машына часу: "ЦЭХ" паказаў фатаграфію Лацінскай Амерыкі. 21.by

20 прэзідэнтаў, смецце і машына часу: "ЦЭХ" паказаў фатаграфію Лацінскай Амерыкі

25.06.2015 12:52 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У прасторы "ЦЭХ" адкрылася выстава "Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі". Цягам амаль трох тыдняў у наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю 11 фатографаў з Аргентыны, Бразіліі, Уругвая і Мексікі і паглядзець на свет далёкіх краін, культур і грамадства. Акрамя таго, выстава адрозніваецца тым, што тут сабраны праекты, разнастайныя па тэхніках, тэмах і візуальнай мове.


Крэатыўны дырэктар прасторы "ЦЭХ" Андрэй Лянкевіч падчас адкрыцця выставы

Праекты для выставы адбіралі тры куратары, якія шукалі праекты лацінаамерыканскіх фатографаў по ўсім свеце. Крэатыўны дырэктар прасторы "ЦЭХ" Андрэй Ленкевіч кажа, што гэта выстава для яго – нібы свята і магчымасць паглядзець, як за 100 гадоў развівалася фатаграфія ў Лацінскай Амерыке.

"Тут ёсць праекты ад дакументальных, прадстаўленых чорна-белай фатаграфіяй, да абсалютна сучасных, якая паказваюць, куды рухаецца фатаграфія. Ёсць новая візуальная мова. Адзін з такіх прыкладаў, якія я вельмі люблю, – калі фатограф стварае фатаграфію, не зрабіўцы ні адной фатаграфіі сам. Чалавек сядае за камп'ютар, складае фотаздымкі – і ў канцы мы атрымліваем выяву, якая з'яўляецца фатаграфіяй".



Праект мексіканскага фатографа Яна Сміта, прысвечаны аварыі на Фукусіме. Аўтар сабраў трыпціхі і прадставіў іх у традыцыйным японскім стылі.







Падчас адкрыцця выставы Андрэй Лянкевіч адзначыў праект "Мова адзення" Т’ягу Каэллю і Рэжыс Дуартэ: "Гэта ілюстрацыя свету заходняй цывілізацыі, ў якой мы жывем. Злева мы бачым людзей рэальных, якія існуюць у рэальнасці, на сваім працоўным месцы. А з іншага боку фатограф працуе ў пары з сапраўдным фэшн-дызайнерам, які стварае моду, адзенне. З дапамогай яго ў студыі ствараецца вобраз за некалькі гадзін, калі чалавек ператвараецца ў неіснуючую асобу. Мара становіцца рэальнасцю. Гэта сапраўдная ілюстрацыя таго, што адбываецца з намі".




Алехандра Альмараз з Аргентыны не зрабіў сам ніводнага здымка для праекта "Прэзідэнты". Ён накладваў партрэты кіраўнікоў дзяржавы адзін на адзін і атрымаў новы, універсальны.
















Дакументальны праект аргентынца Дэвіда Муноза расказвае гісторыю вёскі, у якой месца чалавека займае прырода.




Як адзначыў Андрэй Ленкевіч падчас адкрыцця фотавыставы, гэта сваеасаблівая рэпетыцыя прасторы "ЦЭХ" перед Месяцам фатаграфіі, які будзе ў кастрычніку. Чакаецца, што на фестываль праекты прыедуць з усёй Еўропы.
Выстава даступна штодзённа ў прасторы "ЦЭХ" з 12:00 да 22:00 да 19 ліпеня.
Адрас: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх.
Уваход: 25 000.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава "Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі" даступна у прасторы "ЦЭХ" да 19 ліпеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика