У музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку з'явіліся аўдыёгіды
04.08.2015 16:08
—
Новости Культуры
|
У музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку з'явілася новая паслуга - 10 аўдыёгідаў. З іх дапамогай можна праслухаць паўнавартасныя індывідуальныя экскурсіі на беларускай або рускай мове.
Аўдыёгід - прылада накшталт мабільнага тэлефона. Разам з ёй наведвальнікі самастойна ходзяць па залах музея і знаёмяцца з таямніцамі гісторыі развіцця беларускага пісьменства, спыняючыся каля экспанатаў, пазначаных у спецыяльным даведніку. Маршрут ахоплівае 39 тэм і разлічаны на 45 хвілін. Падарожжа па музеі з экскурсаводам займае прыблізна такі ж час і каштуе 160 тысяч рублёў, а паслугі індывідуальнага партатыўнага гіда – 50 тысяч, паведаміла навуковы супрацоўнік установы Вольга Філімонава. Адзіны ў краіне музей беларускага кнігадрукавання – сярод самых папулярных у Полацку. У выхадныя дні сюды прыязджае па 10 і болей груп турыстаў з розных гарадоў Расіі і нашай рэспублікі. Раней аўдыёгіды, закупленыя ў межах рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Музейныя вароты", Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней такая паслуга з'явілася ў музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. |
|