Фіналістка "Заспявай 2.0" Валерыя Дэле выступіць разам з ili-ili. 21.by

Фіналістка "Заспявай 2.0" Валерыя Дэле выступіць разам з ili-ili

24.08.2015 17:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Валерыя Дэле, а госцем будзе гурт ili-ili, у склад якога ўваходзяць акторы Купалаўскага тэатру Міхась Зуй, Зміцер Ясеневіч і Павел Яскевіч.


Валерыя Дэле. Фота: tuzin. fm

20-гадовая Валерыя Дэле нарадзілася і вырасла ў Беларусі, а прозвішча ёй дасталося ад бацькі, які паходзіць з Эфіопіі. Пасля заканчэння школы яна зацікавілася сучаснай беларускай музыкай. Прызнаецца, што яе першая любоў - песня «Канюшня» у выкананні :B:N:.

Пасля таго, як Валерыя патрапіла на «Спеўны сход», які ладзіць Сяржук Доўгушаў з гурта Vuraj, яна адкрыла для сябе багацце беларускага фольку. Асабліва зачаравалася песняй «Усе лугі», якую пачула ў выкананні гурта Kriwi.

«Гэтую песню я марыла заспяваць ужо даўно, таму пачуўшы пра „Заспявай 2.0“, адразу вырашыла, што буду прымаць удзел. Я папрасіла маіх сяброў-капаэйрыстаў мне дапамагчы і ў выніку у нас атрымаўся нейкі беларуска-бразільска-ўсходне-афрыканскі мікс. Запіс, вядома не ідэальны, але ён стаў увасабленнем маёй мары зрабіць гэтую песню». У выніку з сваёй версіяй песні «Усе лугі» Валерыя патрапіла ў фінал «Заспявай 2.0» у намінацыі «Кавер».

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Гурт ili-ili. Фота: tuzin. fm

У фінальнай серыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Валерыю Дэле падтрымае сваім выступам гурт ili-ili. Трыа актораў Купалаўскага тэатру ўзяла ў падмацоўку жывую рытм-секцыю, каб стварыць адзін з самых магутных і рамантычных альбомаў апошніх год у беларускай музыцы пад назвай «list», куды ўвайшлі такія песні як «Танчыць», «Сэрцы», «Будзе як будзе». Гурт сыграе ў гэты вечар свае галоўныя хіты і пакажа зусім новыя творы.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin. fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

Набыць квіткі на канцэрт Валерыі Дэле і ili-ili.

28.08. 20.00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Валерыя Дэле і гурт ili-ili. Квіткі - у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт 60 000 — 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень, пры наяўнасьці). Інфалінія: +375 296 768 195.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20-гадовая Валерыя Дэле нарадзілася і вырасла ў Беларусі, а прозвішча ёй дасталося ад бацькі, які паходзіць з Эфіопіі. Пасля сканчэння школы яна зацікавілася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика