Як магла б выглядаць Фара Вітаўта ў сучасным Гродне. 21.by

Як магла б выглядаць Фара Вітаўта ў сучасным Гродне

14.09.2015 14:46 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускаму архітэктару Аляксандру Невару з дапамогай камп’ютарнай графiкi ўдалося адрадзіць Фару Вітаўта ў сучасным Гродне.


Аляксандр распавядае, што дадзеныя працы ён робіць у вольны ад працы час.

— Фара Вітаўта зацікавіла мяне тым, што калі я мадэляваў касцёл святога Станіслава ў Пінску, то прачытаў, што ён стаў на той момант самым высокім касцёлам ў ВКЛ. А да яго была акурат гарадзенская Фара Вітаўта. Мне стала цікава, я стаў шукаць інфармацыю і наткнуўся на немалую колькасць артыкулаў з гіпатэтычнымі рэканструкцыямі і пазнейшымі перабудовамі. Бачыў 3D-мадэль, якую зрабілі прыкладна год таму два энтузіясты, але там была версія на перыяд 1802−1892гг. Такога ўзроўню графічных рэканструкцый на больш ранні перыяд не было. Вось і паспрабаваў, на аснове даступных у сецiве матэрыялаў, сумясціць раннюю выяву Макоўскага з апісаннямі і абмерачнымі чарцяжамі пасля пажару.


Фара Вітаўта — гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным Сафійскім саборам. Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане.


Гэта першы каталіцкі храм у горадзе, заснаваны яшчэ Вітаўтам. Фарай яго завуць ад нямецкага слова pharre, што азначае «прыход». Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Пра першапачатковае аблічча можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах.


Нагадаем, ужо выраслі два пакаленні гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта — самага першага і адметнага касцёла нашага горада. Мы быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваем сябе няўтульна на галоўнай плошчы Гродна.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо выраслі два пакаленні гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта - самага першага і адметнага касцёла нашага горада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика