Юбілеі Броўкі і Агінскага на "Мове TUT": святкуйма разам ужо заўтра
12.10.2015 13:54
—
Новости Культуры
|
Сёлета спаўняецца 110 год з дня нараджэння знанага беларускага паэта Пятруся Броўкі і 250 год кампазітару, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Міхалу Клеафасу Агінскаму. На чарговай сустрэчы клуба аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» у аўторак, 13 кастрычніка адсвяткуем разам. Гасцямі сустрэчы стануць супрацоўніцы музея Пятруся Броўкі - малодшы навуковы супрацоўнік Ліна Мядзведзева, навуковы супрацоўнік Наста Дашкевіч, загадчыца музея Наталля Мізон, дагледчык фондаў музея Вольга Іванова. А таксама прадусар праекта «250», прымеркаванага да юбілея Агінскага, Андрэй Ісачэнка, рэжысёр Максім Сіры, які зняў дакументальную стужку для праекта, паэт і музыка Алесь Плотка і Вольга Мжэльская. На завяршэнне сустрэчы да нас далучыцца спявак Зміцер Вайцюшкевіч, ці не самы слынны выканаўца «Паланэза» Агінскага ў сучаснай Беларусі. Менавіта разам з ім і навучымся спяваць адзін з неафіцыйных гімнаў Бацькаўшчыны. Пачатак сустрэчы — а 19й. Месца — Галерэя TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход — вольны. Мы радыя паведаміць, што ўноў запрашаем бацькоў з дзеткамі, спецыялісты сямейнага клуба Дзеткамі ўдзельнікаў сустрэчы будуць апекавацца выхавацелі сямейнага клуба
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета спаўняецца 110 год з дня нараджэння знанага беларускага паэта Пятруся Броўкі і 250 год кампазітару, дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу Міхалу Клеафасу Агінскаму.
|
|