"Альгердаў шлях" у Глыбокім. Мясцовых дзяцей навучылі бавіць час у нацыянальных традыцыях. 21.by

"Альгердаў шлях" у Глыбокім. Мясцовых дзяцей навучылі бавіць час у нацыянальных традыцыях

21.10.2015 14:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Альгердаў шлях» — свята для дзяцей і моладзі пад такой назвай зладзіў у Глыбоцкім Доме рамёстваў метадыст гэтай установы, разьбяр Віктар Дудкевіч.


На свята запрасіли ваярскі гістарычны клуб «Гівойт» разам з музыкам-дударом з Мінску. Яны распавялі пра сярэднявечча, далі паказальны бой і правялі майстар-клас па танцах.



— Вельмі важна, каб дзеці з маленства ведалі беларускую гісторыю і маглі бавіць час у нацыянальных традыцыях. Яны прыходзяць на заняткі ў гурток, жадаюць зрабіць меч, а для чаго ён — не ведаюць, і як ім карыстацца — таксама. Таму і зрабілі такое свята, каб паказаць гісторыю, навучыць любіць сваю Радзіму, шанаваць свае традыцыі, — распавёў Віктар Дудкевіч.


Дзеці спаборнічалі на мячах, стралялі з лука, выконвалі сярэднявечныя танцы разам з сябрамі рыцарскага клуба і бацькамі, а таксама ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Скончылася мерапрыемства агульным пачастункам ля вогнішча і ўручэннем падарункаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На свята запрасіли ваярскі гістарычны клуб "Гівойт" разам з музыкам-дударом з Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика