Пра кінэтычную і патэнцыяльную энэргію прыходзьце паслухаць па-беларуску ў чацвер
18.11.2015 12:30
—
Новости Культуры
|
Ці хапае вам энергіі ў такую дажджлівую восень? А ці не хочацца крыху больш цяпла? Запрашаем усіх у чацвер на цікавы занятак па фізіцы, дзе можна будзе калі не атрымаць энергію, то хаця б паслухаць пра яе — і пра кінетычную, і пра патэнцыяльную. Так, 19 кастрычніка пройдзе чарговая сустрэча з шэрагу навукова-папулярных лекцый па фізіцы ад суполкі «Знайдзі сваіх». Мы ўжо вывучылі кінематыку і дынаміку. І зараз на чарзе — законы захавання энэргіі ў механiцы. Гаворка пойдзе пра сіметрыю прасторы і часу, імпульс і момант імпульсу. Можна будзе даведацца, хто ж гэта такі - Робер Майер, ці магчыма зрабіць вечны рухавік, што такое градыент патэнцыяльнага поля і што станецца, калі павярнуць час назад. Практычная частка сустрэчы ўключыць у сабе рашэнне некалькіх цікавых задач, у тым ліку задачу Гюйгенса, а таксама некалькі эксперыментаў з дынамамашынай і лаўкай Жукоўскага. Адразу варта сказаць, што пасядзець не атрымаецца, а вось пакатацца на лаўцы, з карысцю правесці вечар і даведацца нешта новае — яшчэ як! Чакаем усіх у Галерэі TUT.BY (ст.м. Міхалова, пр. Дзяржынскага 57, 9 паверх) а 19 гадзіне 19-га лістапада. Прыходзьце, будзе цепла! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Практычная частка сустрэчы ўключыць у сабе рашэнне некалькіх цікавых задач, у тым ліку задачу Гюйгенса, а таксама некалькі эксперыментаў з дынамамашынай і лаўкай... |
|