Да друку рыхтуецца беларуска-англійскі маляваны слоўнік для дзетак і замежных гасцей. 21.by

Да друку рыхтуецца беларуска-англійскі маляваны слоўнік для дзетак і замежных гасцей

01.12.2015 14:29 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафесійныя перакладчыкі і філолагі рыхтуюць да выдання незвычайны тэматычны слоўнік у малюнках пад назвай «Наш дом / Our Home». Плануецца, што кніга стане добрым дапаможнікам у навуцы праз забаву — для школьнікаў і іх бацькоў, а таксама выдатным падарункам для замежных сяброў.


Цяпер арганізатары праекту просяць дапамогі ў беларусаў, каб сабраць неабходныя для выдання кніжкі грошы — кампанія па збору сродкаў ужо пачалася на платформе Talaka.by. Папярэдне ўсё ацэньваецца ў 43 мільёны рублёў (з якіх за два тыдні ўжо атрымалася сабраць 15).

Плануецца, што у першы такога кшталту слоўнік будуць уключаныя 50 старонак каляровых ілюстрацый і каля 1000 словаў і выразаў (на англійскай і беларускай мовах), якія могуць спатрэбіцца ў звычайнай гутарцы альбо побытавай сітуацыі. Да таго ж выданне будзе ўтрымліваць падрабязныя транскрыпцыі, каб правільна вымаўляць словы.

Кніга будзе падзеленая на 20 тэматычных раздзелаў, сярод якіх — «Часткі жылога будынка», «Каля дома», «У вітальні», «У гасцёўні», «У спальні», «У дзіцячым пакоі», «На кухні», «За сталом», «У каморы», «Хатняя гаспадарка», «Рамонт», «Хатнія гадаванцы» і іншае.

«Англамоўныя замежнікі даведаюцца пра такія беларускія «фішкі», як, напрыклад, «каберац» або «шуфляда», а некаторыя беларусы ўспомняць ці наогул адкрыюць для сябе, якая розніца паміж «замыкаць», «зачыняць», «заплюшчваць» і «закрываць» ці як называецца «гэтая штука», — расказваюць аўтары праекту.


Укладальніцы слоўніка прафесійныя перакладчыцы, выпускніцы адпаведнага факультэта МДЛУ і філалагічнага факультэта БДУ. Ужо маецца дамоўленасць аб выданні кнігі да 1 чэрвеня 2016 года з выдавецтвам «Галіяфы» накладам 500 асобнікаў.

«Спачатку праект фінансавалі сваімі сіламі, і такім чынам былі створаныя блізу 30% ілюстрацый. Гэты „пілотнік“ з’еў шмат энергіі, часу і грошай, але дзякуючы яму мы шмат чаму навучыліся, — расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. — Калі за справу бяруцца не 2−3 чалавекі, а талака — гэта вельмі натхняе».

Стать адным з фундатараў «Нашага дома» можна да 20 снежня 2015 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер арганізатары праекту просяць дапамогі ў беларусаў, каб сабраць неабходныя для выдання кніжкі грошы. Трэцяя частка ад неабходная сумы ўжо ёсць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика