У Вушачах адкрылі і асвяцілі помнік Рыгору Барадуліну. 21.by

У Вушачах адкрылі і асвяцілі помнік Рыгору Барадуліну

26.12.2015 20:28 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Помнік — валун з высечаным на ім крыжам — асвяцілі архімандрыт Сяргей Гаек, святар грэка-каталіцкай царквы айцец Аляксандар Шаўцоў з Полацка і ксёндз Аляксей Асон з Ушач.


На імпрэзе прысутнічалі Валянціна Барадуліна, удава паэта, Валянціна Быкава, родная сястра знакамітага пісьменніка, літаратары Уладзімер Някляеў, Сяргей Шапран, Міхась Скобла, жыхары Ушач.

Надмагільны помнік народнаму паэту Беларусі - валун вагою ў 2,5 тоны, на якім высечаны надпіс «Рыгор Барадулін. Сын. 1935−2014». Побач знаходзіцца магіла маці Рыгора Іванавіча, на ім напісана «Мама Акуліна Андрэеўна Барадуліна».

Камень для помніка знайшлі каля вёскі Кублічы на Вушаччыне. А ў Кубліцкай школе вучыўся Васіль Быкаў. Шукалі валун мэтанакіравана, а знайшлі выпадкова. Валянціна Быкава падказала, дзе ёсць валуны, якія могуць прыдацца.


Жорнавыя камяні, укладзеныя ў падножжа — ідэя скульптара Ігара Засімовіча, аўтара помніка. Яна з’явілася з таго, што перад хатай Барадуліна ва Ушачах — брукаванка, якую ён вельмі любіў. Дарэчы, яе так і не залілі асфальтам, калі рамантавалі вушацкія вуліцы.

16 лістапада валун з крыжам апусцілі на магілу паэта мінскія ратаўнікі з авіяцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пры дапамозе верталёта. Гэта была цэлая апэрацыя, якая вымагала дакладнасці і акуратнасці - каб не папсаваць ні дрэваў, ні іншых пахаванняў на старых вушацкіх могілках.

Ратаўнікі тады прызналіся, што для іх гонар — спрычыніцца да ўсталявання помніка на магілу Рыгора Барадуліна. Рашэнне прымаў асабіста міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лістапада валун з крыжам апусцілі на магілу паэта мінскія ратаўнікі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика