Кветкі ад ксяндза. Святар з Росіцы сам вырошчвае цюльпаны і дорыць іх прыхаджанкам
05.03.2016 13:14
—
Новости Культуры
|
Кіраўнік парафіі Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна Чэслаў Курэчка, Цюльпаны ад айца Чэслава атрымліваюць жыхаркі не толькі Росіцы, але і наваколля — аграгарадкоў Асвея і Бігосава, бліжэйшых вёсак. Гэта кветкі самых розных гатункаў і колераў, «Я заўсёды любіў кветкі, а цюльпаны мне падабаюцца найбольш», — прызнаецца айцец Чэслаў. Ксёндз зразае кветкі, кладзе ў кошык і ідзе з імі па Росіцы або едзе ў далёкія вёскі, дорыць парафіянкам. «Яны мне як маці. Я люблю з імі паразмаўляць, паслухаць іх. Мае парафіянкі моляцца за мяне і ўсяляк мне дапамагаюць, я заўсёды магу на іх разлічваць. І ў сваю чаргу хачу падзяліцца з імі радасцю — гэтымі кветкамі», — тлумачыць Чэслаў Курэчка. Жанчынам, якім не можа зрабіць падарунак асабіста, ксёндз перадае букеты праз дабравольных памочнікаў - паштальёнаў, сацыяльных работнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчынам, якім не можа зрабіць падарунак асабіста, ксёндз перадае букеты праз дабравольных памочнікаў - паштальёнаў, сацыяльных работнікаў. |
|