Сёння ў кнігарні “ЛогвінаЎ” — “Дзень Акудовіча”. 21.by

Сёння ў кнігарні “ЛогвінаЎ” — “Дзень Акудовіча”

17.05.2016 12:18 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У кнігарні “ЛогвінаЎ” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А) 17 мая пройдзе “Дзень Акудовіча” (19:00), паведамляе партал budzma.by.


Валянцін Акудовіч

Выдавецтва “Логвінаў” і “Беларускі калегіум” прэзентуюць апошнюю кнігу беларускага філосафа, паэта, літаратурнага крытыка Валянціна Акудовіча “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”.

У зале “Я ёсць” галерэі “Ў” адбудзецца дыскусія “пра мужчынскі клімакс ды іншыя актуальныя тэмы” з удзелам аўтара і рэдактара кнігі Ігара Логвінава, а таксама філосафа і тэолага Ірыны Дубянецкай.

У зале “Мяне няма” кнігарні пройдуць здымкі дакументальнага фільма пра Акудовіча з удзелам яго сяброў і калег.

Удзельнікаў імпрэзы, якімі могуць быць усе жадаючыя, чакаюць дарункі ад кнігарні “ЛогвінаЎ” і розыгрыш бясплатных асобнікаў кнігі.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кнігарні “ЛогвінаЎ” (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А) 17 мая пройдзе “Дзень Акудовіча” (19:00), паведамляе партал budzma.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика