Выстава “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля”. 21.by

Выстава “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля”

19.07.2016 23:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Зусім хутка беларусы ўбачаць новыя грошы – упершыню за найноўшы перыяд гісторыі, Беларусь атрымае ўласныя манеты. Абапіраючыся на багатую нумізматычную калекцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выстава “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля” спрабуе паказаць, якім чынам змяняўся грашовы абарот ў Беларусі на працягу амаль двух тысяч год. Адкрыццё – 29 чэрвеня.

Назва выставы выбрана не выпадкова. Экспазіцыя знаёміць вельмі шырокае кола наведвальнікаў музея з гісторыяй грашовага абароту на тэрыторыі Беларусі ад першага масавага з’яўлення рымскіх манет і да сучаснасці. Асаблівая ўвага надаецца грашовым рэформам, якія адбываліся на беларускіх землях у розныя часы. 
Пагадзіцеся, грашовыя знакі любых відаў – гэта паўнавартасная гістарычная крыніца, насычаная багатай інфармацыяй. Гісторыя грашовага абароту адлюстроўвае гісторыю краіны, змену дзяржаўных фармацый і палітычнага ладу на беларускіх землях. Асобны раздзел выставачнага праэкта распавядае пра манетныя скарбы, знойдзеныя на тэрыторыі нашай краіны. 
Дзве мастацкія інсталяцыі ўвасабляюць розныя сітуацыі, звязаныя з грашыма. “Знаходка скарбу” расказвае пра момант раскрыцця каштоўнага захавання, а “Кабінет нумізмата” рэканструюе працоўнае месца калекцыянера XIX стагоддзя.
Пра незвычайную выставу распавядае навуковая супрацоўніца экспазіцыйнага адзела музея Вераніка Акудовіч:
“У лістападзе 2015 года ў нашым музеі адкрылася выстава пад назвай “Гандаль Беларусі на шалях гісторыі”, і вось на адкрыцці гэтай выставы досыць лагічна паўстала ідэя пра тое, што працягнуць яе пэўным чынам можна паказаўшы беларусам іх жа грошы, якія бытавалі тут на працягу амаль двух тысячагоддзяў. І вось менавіта з таго часу мы пачалі, – супрацоўнікі нашага музея, пры дапамозе вучэбнай лабараторыі гістарычнага факультэта БДУ, – пачалі працаваць над гэтай ідэяй. Звязана гэта з тым, што ў зборы нашага музея, па-першае, вельмі багатая нумізматычная калекцыя, па-другое, вельмі шмат скарбаў, менавіта манетных і рэчыўных. І ў прынцыпе гэта ўсё можна было б паказаць менавіта ў гэты час, у 2016 годзе, паколькі мы з вамі самі перажываем вельмі цікавы этап змены фінансавай сістэмы. І таму нам падаецца, што было б вельмі актуальна, каб нашы суграмадзяне таксама пазнаёміліся больш падрабязна з тым, як жа разлічваліся іх продкі, нашыя продкі на працягу вельмі доўгага часу. І, ўласна кажучы, таму гэта ідэя рэалізавалася менавіта зараз, напачатку ліпеня, паколькі інтарэс можа быць – да грошай, да грашовай сістэмы, да сістэмы разліку – найбольш максімальны менавіта вось у гэты час.
Выстава разлічана, у прынцыпе, на розныя катэгорыі. Канешне, у першую чаргу яна будзе вельмі цікава нумізматам ці людзям, якія больш-менш цікавяцца гісторыяй манет, паколькі там у нас выкладзены досыць рэдкія экзэмпляры, аднак нам здаецца, что можа быць цікава і больш шырокай аудыторыі, паколькі ў нас ёсць, напрыклад, невялічкі такі інтэрактыўны куточак, дзе мы паставілі дэтэктары банкнот, і, ў прынцыпе, любы жадаючы можа зараз падыйсці і спраўдзіць аўтэнтычнасць сваіх папяровых грошай, асабліва новых грошай вось менавіта на гэтых дэтэктарах. Таксама паглядзець прэзентацыю ад Нацыянальнага банка на вялікім экране, зноў-такі яшчэ раз пазнаёміцца з новымі грашыма. Плюс у нас у выставе, апроч выкладзенных скарбаў, і манетак, і банкнот, ёсць дзве інсталяцыі цікавыя. Адна з іх паказвае кабінет нумізмата XIX стагоддзя, такая пэўная рэканструкцыя. А другая паказвае сітуацыю знаходкі скарба. Паколькі Беларусь называюць увогуле зямлёй скарбаў. Ну і зборы Нацыянальнага гістарычнага музея амаль 118 скарбаў і частка з іх прадстаўлена ў экспазіцыі. Мы не хаваем скарбы, мы наадварот іх адкрываем для гледачоў.
Выстава плануецца досыць працяглы час. Яна будзе стаяць як мінімум год, а можа быць і даўжэй. Так што я думаю, што ўсе жадаючыя паспеюць пазнаёміцца з грашыма нашымі”.
Нацыянальны гістарычны музей валодае найбольш багатай калекцыяй скарбаў сярод музеяў Беларусі і дапамагае нам вывучыць новыя грошы.
 
Пугачэўскi Глеб
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусім хутка беларусы ўбачаць новыя грошы – упершыню за найноўшы перыяд гісторыі, Беларусь атрымае ўласныя манеты. Абапіраючыся на багатую нумізматычную калекцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, выстава спрабуе паказаць, якім чынам змяняўся грашовы абарот ў Беларусі на працягу амаль двух тысяч год. Адкрыццё – 29 чэрвеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика