Дачка Лявона Вольскага прадствіла свае песні
04.08.2016 06:04
—
Новости Культуры
|
![]() 18-гадовая спявачка Адэля Вольская прэзентавала на Tuzin.fm EP « Адэля кажа, што яна ўжо даўно піша песні, некаторым яе творам чатыры і болей гадоў. Але толькі цяпер яна вырашыла абвесціць публічна пра сваю творчасць. — Пісала песні я для сябе і не збіралася выкладаць іх у інтэрнэт. Але нядаўна вырашыла, што павінна падзяліцца сваім светапоглядам з людзьмі. Таму паступова запісваюся, — распавяла спявачка. Матэрыялу набіраецца на паўнавартасны альбом, які Адэля мяркуе неўзабаве выдаць. А пакуль яна прэзэнтуе першыя тры запісаныя творы — «Усё атрымаецца», «Адэлька-сардэлька» і «Цудоўны свет». Музыка і словы належаць аўтарству Адэлі. — Я натхняюся звычайнымі паўсядзённымі сітуацыямі, — распавядае спявачка. — Напрыклад, «Усё атрымаецца» была напісана падчас майго прабуджэння ў сонечны дзень — я адчула неапісальную радасць і зразумела, што як бы не было складана, усё адно ўсё атрымаецца, калі чалавек насамрэч гэтага вельмі хоча. Таксама на гэтую песню паўплывла мая любоў да людзей. Людзі мяне вельмі натхняюць: іх позіркі, жэсты, манера размовы і энэргетыка. Песня «Адэлька-сардэлька» — адна з даўнейшых. Яна зявілася ў 2012 годзе. — Стварыла я яе, калі ўва мне прачнуласа вострае жаданне — быць заўсёды маленькай дзяўчынкай. А вырашыла назваць яе так, таму што такой мянушкай называў мяне тата ў дзяцінстве, і я заўсёды злавалася, калі ён мяне так называў, бо лічыла, што ён мяне абражае. Але зараз гэтая мянушка для мяне, як цёплы ўспамін з дзіцячыў часоў майго жыцця. Трэцюю кампазыцыю — «Цудоўны свет» Адэля напісала пасля шпацыру па горадзе: — Вельмі люблю гуляць на самоце і насычацца звычайнымі прыроднымі з’явамі: сонейкам, ветрам, дажджом і г. д. Падчас такіх шпацыраў я адчуваю сябе вельмі шчаслівай, бо разумею, што наш свет цудоўны. Пакуль музычны праект Адэлі Вольскай існуе ў студыйным фармаце. Жывыя выступы не плануюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адэля кажа, што яна ўжо даўно піша песні, некаторым яе творам чатыры і болей гадоў. Але толькі цяпер яна вырашыла абвесціць публічна пра сваю творчасць. |
|