Стос кніг за верш на мове: як прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурса
18.08.2016 12:44
—
Новости Культуры
|
Нарэшце пераможцы атрымалі свае прызы: конкурс вершаў, які ладзілі TUT.BY і выдавецтва «Папуры», завершаны. Фіналісты завіталі за стосам кніг у Галерэю TUT.BY, дзе ў цёплай атмасферы атрымалі падарункі і распавялі, што падштурхнула іх да ўдзелу і чаму менавіта такія вершы абралі для чытання. Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна было прачытаць верш на беларускай мове, зняць гэта на відэа і даслаць у рэдакцыю. Нечакана і прыемна, што ўдзел узялі больш за 150 чалавек, сярод якіх — і зусім малыя дзеткі, і школьнікі, і дарослыя. Большасць выступаў сапраўды вельмі цікавыя і годныя — выбар быў няпросты. Таму і ўзнагародзіць вырашылі Галоўным пераможцам стала Алена Шарапа з вершам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». ![]() Алена расказала, што ўсё пачалося з-за сяброў, якія спрабавалі рабіць відэапраект, у якім людзі чытаюць вершы. «Мы выбралі Так атрымалася, што Аленіна відэа стала досыць папулярным яшчэ да конкурса, бо было зроблена і выкладзена ў інтэрнэт раней. «Незнаёмыя людзі ў маім родным горадзе Заслаўі пазнавалі мяне і дзякавалі, — кажа дзяўчына. — І я лічу, што гэта сапраўдная перамога — калі нехта паглядзеў мой ролік, а пасля патэлефанаваў бацькам». Конкурс на TUT.BY пабачыла маці Алены — вырашылі ўдзельнічаць. «Галоўнае, што ёсць у жыцці, — парадаваць бацькоў». Фіналістамі таксама сталі: Дзмітры Паўлюкевіч і дыяканы, якія праспявалі «Магутны Божа» на словы Наталлі Арсенневай, маленькая Арына Мінькоўская з вершам «Вожык», Піліп Беспамылковы з уласным вершам «Не трэба саромецца» і Кацярына Еўстаф'ева з вершам Уладзіміра Караткевіча «Мова». ![]() Праваслаўныя святары з Гродна Дзмітры Паўлюкевіч, Антон Федасееў, Віктар і Аляксандр Калацкія прыехалі на ўзнагароджанне ўсе. «Я сам не спяваю, але сбярую з хлопцамі, якія спяваюць у хоры. У іх ёсць «Па-першае, таму, што там ёсць што пачытаць, а па-другое, нам ёсць што выйграць». — І тлумачыць: «Мы адразу вырашылі, калі мы пераможам, то прыз — кнігі - перададзім у нашу парафіяльную бібліятэку. У нас вельмі складана з літаратурай, нават не на беларускай мове, а проста мастацкай. Шмат хрысціянскай літаратуры, а класічнай, тым больш беларускай, няма. І гэта не вельмі танная справа зараз. Таму конкурс — цудоўная магчымасць, каб папоўніць фонды». Хлопцы расказваюць, што ніяк не маглі сабрацца, каб запісаць ролік. «У апошні дзень конкурса мы з раніцы і да самай ночы здымалі гэты кліп». Спелі маладыя людзі і для нас. Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
![]() Нажаль, не змог атьрымаць прыз асабіста Юры Юрчанка, які пад псеўданімам Піліп Беспамылковы даслаў на конкурс цэлае мастацкае Юрый — аўтар праекта «Краіна мараў»: задумаў яго як сацсетку, дзе можна было бы ставіць мэты, дасягаць іх і дзяліцца пазітывам. Пасля нешта закінуў, кажа яго сястра Ганна, але працягвае займацца відэа і пісаць вершы. ![]() Астатніх пераможцаў - а гэта Арына Мінькоўская і Кацярына Еўстаф'ева — чакаем у любы час у рэдакцыі TUT.BY. Суцяшальныя прызы чакаюць таксама Паўла Бандарэнку (верш «Зімой» Максіма Багдановіча) і Ганну Крэс (верш «Чуеш мову сваю, беларус…») — яны перамаглі па выніках Ганна Кісліцына, каардынатар конкурса ад выдавецтва «Папуры», была ўсцешаная цікавасцю да беларускай паэзіі і да друкаваных кніг серыі «Мая беларуская кніга», якая папулярызуе творы нацыянальнай класікі. ![]() TUT.BY і выдавецтва «Папуры» ўдзячныя ўсім за цікавасць да роднай літаратуры, актыўнасць і цярпенне. І запрашаюць сачыць за навінамі: ўласныя бібліятэкі хутка могуць папоўніцца якасная літаратурай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарэшце пераможцы атрымалі свае прызы: конкурс вершаў, які ладзілі TUT.BY і выдавецтва "Папуры", завершаны. |
|