Краязнаўца збірае грошы на выданне ўнікальнай кнігі - "50 музеев Витебска". 21.by

Краязнаўца збірае грошы на выданне ўнікальнай кнігі - "50 музеев Витебска"

29.09.2016 10:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомы віцебскі гісторык і краязнаўца Мікалай Півавар пачаў збор сродкаў на выданне даведніка «50 музеев Витебска». Кніга каштуе 8 рублёў, а дапамагчы выданню можа кожны жадаючы праз краўдфандынгавы сайт «Улей».


У Беларусі пакуль не друкавалі настолькі поўных шляхаводаў па гарадскіх музеях і экспазіцыях. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам першага падобнага праекта. Кніга будзе карыснай жыхарам Віцебска і гасцям, якія наведаюць яго ўпершыню. Яна мае прывабны выгляд, таму будзе цудоўным падарункам на памяць пра абласны цэнтр на поўначы Беларусі.

Даследаванне стала вынікам трохгадовай працы Мікалая Півавара. Віцебская ратуша, музей Марка Шагала, Цэнтр сучаснага мастацтва добра вядомыя для месцічаў і гасцей горада і там былі рады бачыць даследчыка. А ў некаторыя музеі аўтар трапляў з трэцяга разу і толькі пасля праверкі асобы.

Кніга выдаецца ў поўным колеры з аўтарскімі фотаздымкамі і арыгінальнымі ілюстрацыямі ад Анжалікі Гайцюкевіч. Вёрсткай займалася прафесійная дызайнерка Наста Балотнікава. За карэктуру адказвала Настасся Трафімчык — супрацоўніца мінскага Музея Якуба Коласа. Праца над праектам ішла пры дапамозе супольнасці Vitebsk4Me.

Каб дапамагчы праекту «50 музеев Витебска» і ахвяраваць грошы на выданне, трэба наведаць яго старонку на платформе «Улей». Кожны, хто ахвяруе 8 рублёў, атрымае па пошце кнігу. Прадугледжаныя і іншыя падарункі: ад экскурсіі па Віцебску з Мікалаем Піваварам да персанальнай падзякі ў прадмове да выдання.

 
Теги: Витебск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі пакуль не друкавалі настолькі поўных шляхаводаў па гарадскіх музеях і экспазіцыях.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика