Гіганцкую чарэшню на Глыбоччыне возьмуць на ўлік векавых дрэваў і насаджэнняў. 21.by

Гіганцкую чарэшню на Глыбоччыне возьмуць на ўлік векавых дрэваў і насаджэнняў

20.10.2016 09:48 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гіганцкую чарэшню, якая расце каля дома № 13 на вуліцы Полацкай у вёсцы Празарокі на Глыбоччыне, возьмуць на ўлік векавых дрэваў і насаджэнняў, піша «Наша ніва».


Па словах мясцовага журналіста і краязнаўцы Уладзіміра Скрабатуна, дрэва можна двойчы ўзяць ў абдым.

«У вёсцы Барыскавічы, што на паўдарозе з Глыбокага да Празарокаў, стаіць колішні сядзібны дом пана Дабашынскага. Там таксама растуць дзве вялікія чарэшні. Знайшоў іх і на здымках 1905 года. Гадоў 5−7, як іх пасадзілі. То бок ім цяпер пад 120 гадоў! А які ж век празароцкай чарэшні, калі яна ў раза паўтара шырэйшая ў ствале? 130? А мо і 150 гадоў?» — задаўся пытаннем журналіст. Сфатаграфаваў чарэшню і накіраваў інфармацыю ў Мінпрыроды.


Адказ прыйшоў з абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ім гаворыцца, што спецыялісты раённай інс­пек­цыі ўстанавілі: плошча вырас­тання дрэва складае 0,25 га, абхват ягонага ствала — 176 см. Землекарыстальнік участ­ка — Дзісненскі лясгас.

«Матэрыялы па дадзеным дрэ­ве накіраваны ў сектар маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэ­віча Нацыя­нальнай акадэміі навук Беларусі для інвентарызацыі і ўліку векавых дрэваў і насад­жэнняў на тэрыторыі Беларусі», — паведамляецца ў лісце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гіганцкая чарэшня расце каля дома № 13 на вуліцы Полацкай у вёсцы Празарокі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика