Мотогонки, демонстрации и семейный отдых. Как отдыхали в белорусской провинции в 1950-е
17.01.2018 18:52
—
Новости Культуры
|
В последние годы белорусы всерьез заинтересовались своим прошлым, и в моду стремительно вошли архивные фотографии. Но чаще всего на них можно увидеть Минск и другие крупные белорусские города. TUT.BY предлагает вам уникальные кадры, сделанные Петром Тарандой в провинции. О биографии фотографа нам рассказал его племянник Николай Таранда. ![]() Петр Петрович Таранда родился в 1921 году в деревне Зарытово (теперь Ляховичский район Брестской области). — Як расказваў сябра Петрыка Сяргей Гаспадура, школа ад хаты знаходзілася за кіламетар. І яны абодва беглі наперагонкі, каб босыя ногі не замерзлі. Вучыўся Пеця да 5 класа. Ён адправіўся на вучобу ў Ляхавічы да яўрэя-краўца Кнайстара. Тры гады вучыўся. За вучобу не плаціў, і Кнайстар за выкананую працу яму таксама не плаціў. Купіў толькі ровар, каб вучань мог наведваць час ад часу сваіх бацькоў і дапамагаць па гаспадарцы, — рассказывает Николай Таранда. ![]() В 1938 году Петр Таранда окончил в Барановичах курсы и стал гминным инструктором по радиофикации. Через год Западная Беларусь вошла в состав СССР, и он устроился на работу в паровозное депо в Барановичах. ![]() — Праз пару месяцаў яго разам з іншымі хлопцамі з Баранавіч, Лунінца, Ганцавіч, Бярозы-Картузскай накіроўваюць у Ленінград на курсы пры інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. За шэсць месяцаў Петрык стаў па прафесіі нарміроўшчыкам. Бацька калі пабачыў, чым ён займаецца, прысарамаціў яго, і Петрык пайшоў прасіцца ў памочнікі машыністаў. Вадзілі цягнікі да Брэста, у вагонах пшаніца ды метал. 21 чэрвеня 1941 года вярнуўся, памыўся і лёг спаць. А на раніцу прачнуўся ад бамбёжкі Баранавічаў. ![]() 22 июня 1941 года Таранда на последнем паровозе сумел вывезти из-под бомбежки эшелон с документами железной дороги, советскими работниками и их семьями и добрался до Вязьмы. ![]() В первый месяц войны будущий фотограф водил к фронту эшелоны с солдатами, в обратном направлении вез оборудование фабрик и заводов, эвакуированных вглубь России. — Нямецкія самалёты бамбілі цягнікі, асабліва на тэрыторыі Смаленшчыны. Каля Дарагабужа састаў цягніка трапіў у рэчку. Пабеглі паглядзець. Ад прамога пападання бомбы ў паравоз кожны вінцік быў зрэзаны, нібы напільнікам, а сцены былі гладкія, нібы адшліфаваныя. І толькі засохлыя чалавечыя кішкі на гэтых сценах, а на іх мухі… Каб выратавацца, вырашылі адклікнуцца на прызыў і пайсці на фронт добраахвотнікамі. Думалі, пакуль будуць праходзіць падрыхтоўку, вайна і скончыцца. ![]() Петр Таранда служил в противотанковом батальоне. В Курганской области, куда его позднее отправили вместе с другими уроженцами Западной Беларуси, работал на погрузке шпал. — Харчавалі дрэнна. Рабочыя брыгады пачалі змяншацца пасля таго, калі на рукі выдалі новыя пашпарты. З другой спробы і без пашпарту збег і Петрык. Праз тыдзень паездкі ў таварным вагоне, ён аказаўся ў Петрапаўлаўску. Але патруль даў яму заданне знікнуць з горада цягам 24 гадзін. Падаўся ў калгас у Казахстане, дзе прыпіска была не патрэбна. Араў там на быках, затым на трактары, працаваў памочнікам каваля. Жыў у хаце жонкі маскоўскага генерала. Але закахаўся ў маладую дзяўчыну, хацелі нават распісацца. Ды генеральша адправіла яго ізноў на фронт. Кіраваў брыгадай па расчыстцы Сталінграду ад танкаў, гармат, розных абломкаў. ![]() Из Сталинграда Петра Таранду отправили на строительство железной дороги в город Серов в Свердловской области. Население голодало. Петрик со своим другом решили спасти знакомую девушку от истощения и украли мешок муки. Каждый из них получил по пять лет лагерей. В лагере Петрик познакомился и стал встречаться с осужденной женщиной Пашей. ![]() — У лагеры закахаўся, у яго нарадзілася дачка Надзя. Праз два з паловай гады выйшаў на волю. Вярнуўся на радзіму, дзе і ажаніўся з Шурай Траўкінай са Смаленшчыны. Абодва працавалі на Баранавіцкай швейнай фабрыцы да старасці. Выхоўвалі прыёмную дачку Ніну, якую ўзялі ў роднай сястры Шуры. ![]() Первые работы Петра Таранды появляются после 1950 года. К сожалению, его фототворчество продолжалось недолго. С 1960-х он начал терять зрение. Вскоре ему пришлось отказаться и от фотографирования. Всего в архиве Петра Таранды находится больше тысячи негативов. ![]() Мастер умер в 2001 году, похоронен в Барановичах. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В последние годы белорусы всерьез заинтересовались своим прошлым, и в моду стремительно вошли архивные фотографии. Но чаще всего на них можно увидеть Минск и...
|
|