Дуэт удастоены Дыплома першай ступені. 21.by

Дуэт удастоены Дыплома першай ступені

10.04.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30-31 сакавіка ў г. Беразіно адбыўся Пяты адкрыты конкурс “Феерыя мастацтваў”, які праводзіўся сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ, агульнаадукацыйных школ і эстрадных студый, а таксама прыватных школ з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў у намінацыі “Інструментальныя ансамблі” прадставіў на конкурсе дуэт акардэаністаў – Кірыл Няборскі і Мікалай Мяшкоў (на здымку з выкладчыкам Аленай Віктараўнай Ліхадзіеўскай). Яны выканалі твор Святланы Гардзейчык “Кадрыль”.
Журы, адзначыўшы дасканаласць і артыстызм выканання, высока ацаніла выступленне нашых вучняў: дуэт удастоены Дыплома першай ступені.

Людміла ДАРАГУЖ, выкладчык Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтва. Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30-31 сакавіка ў г. Беразіно адбыўся Пяты адкрыты конкурс “Феерыя мастацтваў”, які праводзіўся сярод навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика