“Распахнем акенца творчасці”. Канцэртныя праграмы прадставілі “Сінькоўскі Дом культуры” і “Сольскі Дом культуры”. 21.by

“Распахнем акенца творчасці”. Канцэртныя праграмы прадставілі “Сінькоўскі Дом культуры” і “Сольскі Дом культуры”

03.05.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай творчасці сярод клубных устаноў культуры “Распахнем акенца творчасці”.

Агляд_фота.jpg

27 красавіка прадставілі свае канцэртныя праграмы аддзел культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры” і сектар культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры”.

“Мне ўсё тут люба з нараджэння” - так назвалі работнікі Сінькоўскага Дома культуры сваю праграму, якая была наскрозь прасякнута прызнаннем у шчырай любові да роднага куточка зямлі, да сваёй вёскі і яе жыхароў. Цёплымі апладысментамі сутракалі гледачы кожны нумар праграмы, у якой прымалі ўдзел жаночая вакальная група “Медуніцы”, салісты, таленавітыя юныя ўдзельнікі гуртка сольнага спявання і, вядома ж, народны фальклорны калектыў в.Шутавічы. “Дакучлівыя байкі” выканалі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага гуртка “Буслянка”, а мастацкі кіраўнік установы Святлана Бабенка, яна ж здольны сцэнарыст і вядучая праграмы, прачытала цікавую сатырычную байку якая вельмі прыйшлася да густу гледачам. Фінальны нумар “ Жывіце, кахайце” у выкананні ўсіх удзельнікаў канцэрта стаў добрым пажаданнем дабрабыту і шчаслівага жыцця аднавяскоўцам.

Работнікі Сольскага Дома культуры назвалі сваю канцэртную праграму “Мая Бацькаўшчына”. Змястоўная канцэртная праграма ўразіла багаццем таленавітых выканаўцаў, якія жывуць у аграгарадку Солы. І дарослыя салісты: Т.Дзмітрук, В.Савіцкі, Т.Філіпоўскіх, і юныя спевакі М.Федаровіч, Э.Мароз, В.Чаплінская, К.Барысоўская, С.Лось,М.Яблакава, К.Урбановіч, і ўдзельнікі гурта хрысціянскай песні (кір.А.Грынчук) спявалі шчыра, ад душы, дэманструючы свае творчыя здольнасці. Якіх, як высветлілася, нямала на сольскай зямлі! Вядома ж, не абышлося без вершаў таленавітага земляка, паэта М.Дуксы. Яго верш “Пад час нягод і бездарожжа” натхнёна прачытала І.Маржалка.

Наогул, хочацца адзначыць, што ў гэтым годзе клубныя ўстановы прадстаўляюць праграмы, прысвечаныя Году малой радзімы. Напэўна таму, яны атрымоўваюцца такімі шчырымі і сардэчнымі.

Агляд_фота_1.jpg

Т. СЯМЕНЧАНКА, заг.аддзела метадычнай работы ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай творчасці сярод клубных устаноў культуры “Распахнем акенца творчасці”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика