Прэмія Цёткі за лепшую кнігу для падлеткаў - у В. Гапеева...
08.05.2018
—
Новости Культуры
|
3 мая ў Мінску адбылося падвядзення вынікаў конкурсу сярод кніг для дзяцей і падлеткаў, выдадзеных у 2017 годзе. Прэмія Цёткі была заснаваная ў 2015 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў, беларускім ПЭН-цэнтрам і дабрачынным фондам “Вяртанне”. У доўгім спісе вылучаных на прэмію кніг было 26 аўтараў. У шорт-ліст Прэміі Цёткі ў літаратурнай намінацыі ўвайшло 6 кніг: Журы прэміі, у якое ўваходзілі вядомыя пісьменнікі і літаратуразнаўцы, у прыватнасці, Пятро Васючэнка, Алена Масла, Андрэй Хадановіч, вырашыла аддаць перамогу кнізе супрацоўніка “ІВ” Валерыя Гапеева – школьнаму раману для падлеткаў “Мая мілая ведзьма”. Фундатар прэміі – фонд “Вяртанне” – выплаціць пераможцу грашовае ўзнагароджанне. Варта дадаць, што сама цырымонія ўручэння была падобная больш на сапраўднае свята для дзяцей і падлеткаў: тут былі кнігі, праводзіліся розныя майстар-класы, з дзецьмі спявалі і танцавалі. Віншуем калегу і зычым новых творчых перамог! Рэдакцыя "ІВ". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьны раман для падлеткаў "Мая мілая ведзьма" прызнаны лепшым... |
|