Узнагароды пачынаючым ганчарам са Смаргоні
15.06.2018
—
Новости Культуры
|
Ганаровыя граматы і дыплом за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур атрымалі вучні народнага майстра Сяргея Нагаева.
Нягледзячы на вакацыі, у творчую майстэрню да Сяргея Нагаева прыходзяць яго вучні. Кожны мае мару і жаданне стварыць з гліны чарговую ўнікальную рэч. Самыя лепшыя дзіцячыя работы майстар адправіў на выставу. Многія работы былі ўхвалены журы. Ганаровыя граматы атрымалі Ганна Новікава за лепшую кампазіцыю “Вілляначка” і Кірыл Лебедзь за ўдзел у абласным конкурсе. А Даніла Гурулёў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені за ўдзел у абласной выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”. За падарункамі і ўзнагародамі дзеці прыйшлі з бацькамі. За салодкім сталом адзначылі гэту падзею.
Ала КЛЕМЯНОК. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганаровыя граматы і дыплом за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур атрымалі вучні народнага майстра Сяргея Нагаева.
|
|